Аляксандар Ядэшка
| Аляксандар Ядэшка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 28 студзеня 1993[1] (33 гады) | |
| Рост | 166 см | |
| Вага | 72 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010—2015 | Нёман Горадня | 15 (1) |
| 2013 | → Хімік | 27 (5) |
| 2014 | → Гарадзея | 22 (0) |
| Зборныя | ||
| 2012 | Беларусь (да 21) | 10 (0) |
Аляксандар Ядэшка (нарадзіўся 28 студзеня 1993 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Пляменьнік знакамітага беларускага баскетбаліста Івана Ядэшкі[2]..
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец «Нёману». З 2010 году пачаў трапляць ў асноўную каманду. 17 ліпеня 2010 году адзначыўся дублем у матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць «Гомельчыгунтрансу»[3]. Пэўны час выпраўляўся ў арэнды. Гэтак у пачатку 2013 году стаў гульцом шацілавіцкага «Хіміка» і замацаваўся ў асноўным складзе. У лютым 2014 году перабраўся ў «Гарадзею»[4], у складзе якой звычайна выходзіў на замену.
У студзені 2015 году вярнуўся ў «Нёман» пасьля арэнды ў «Гарадзеі»[5]. З гарадзенцамі рыхтаваўся да сэзону 2015 году і ў сакавіку падпісаў новы кантракт зь «Нёманам»[6]. Пачатак сэзону прапусьціў праз траўмы, а ў першым жа матчы па вяртаньні на поле, 30 траўня супраць мікашэвіцкага «Граніту», адзначыўся голам, які дапамог «Нёману» атрымаць першую перамогу ў чэмпіянаце (2:0). У жніўні 2015 году пакінуў «Нёман»[7] і скончыў кар’еру.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Нёман | 2015 | Найвышэйшая ліга | 5 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksandr Edeschko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Александр Едешко - племянник знаменитого баскетболиста
- ↑ Пратакол матча «Гомельчыгунтранс» - «Нёман»
- ↑ Цывилько, Яхно, Едешко и Корсак подписали контракты с "Городеей"
- ↑ Гродненский «Неман» провел первую после отпуска тренировку (рас.)
- ↑ Александр Едешко подписал контракт с "Неманом"
- ↑ «Неман» расторг контракт с Александром Едешко (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце «Нёману» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)