Перайсьці да зьместу

Іван Ядэшка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Ядэшка
Пазыцыя: гульнёвы абаронца
Рост: 196 см
Вага: 91 кг
Грамадзянства: БССР, Расея
Нарадзіўся: 25 сакавіка 1945 (79 гадоў)
Сьцяцкі, Гарадзенскі раён, Беларусь
Альма-матэр:
Клюбная кар’ера
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Мэдалі

Іван Іванавіч Ядэшка (нарадзіўся 25 сакавіка 1945 году, Сьцяцкі, Гарадзенскі раён, Гарадзенская вобласьць, БССР) — беларускі і савецкі баскетбаліст. Заслужаны майстар спорту СССР (1972); кавалер ордэну «Знак Пашаны» (1972).

Трэніраваўся ў Горадні ў Анатоля Марцінкевіча, аднаго з гульцоў гарадзенскай баскетбольнай каманды, чэмпіёна даваеннай Польшчы[1].

Скончыў спартова-пэдагагічны факультэт спартовых гульняў і адзінаборстваў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры (1970).

Гуляў за баскетбольныя клюбы «Спартак» (Менск), ЦСКА (Масква), СКА (Кіеў).

Гуляў у складзе зборнай СССР. Увайшоў у гісторыю сусьветнага баскетболу зрабіўшы «залаты пас» Аляксандру Бялову за тры сэкунды да заканчэньня фінальнага матчу са зборнай ЗША на алімпіядзе ў Мюнхэне (1972). Тады ў складанай і напружанай канцоўцы матчу баскетбалісты савецкай зборнай тры разы ўводзілі мяч у гульню з-за прыпынкаў і праблем з адлікам часу і, у рэшце рэшт, вырвалі перамогу ў амэрыканцаў зь мінімальным разрывам: 51:50[2].

Чалец КПСС з 1979 году. Трэнэр зборнай СССР на ЧС-82 (1-е месца) і чэмпіянаце Эўропы 1987 г. (2-е месца).

Заслужаны трэнэр Расеі, заслужаны трэнэр СССР.

Пасьля завяршэньня кар’еры гульца працаваў на трэнэрскіх пасадах. Галоўны трэнэр юніёрскай зборнай СССР, трэнэр зборнай СССР, галоўны трэнэр моладзевай зборнай Расеі, трэнэр зборнай Расеі. Быў настаўнікам клюбаў ЦСКА (Масква), «Шахцёр» (Іркуцк), асыстэнтам трэнэра ў падмаскоўным «Дынама». Каля дзесяці гадоў узначальваў баскетбольныя клюбы ў Афрыцы і на Блізкім Усходзе. Так, у сярэдзіне 1980-х выправіўся ў Гвінэю-Бісаў, а ў 1990-х і на пачатку 2000-х працаваў у Лібане.


« Я вечны даўжнік Беларусі, беларускага народу, беларускага баскетболу, таму што нягледзячы на ​​тое, што доўгі час жыў у Расеі, у Маскве, заўсёды заставаўся беларускім расейцам. Думаю, даўгі можна аддаваць вось такім чынам, такімі сустрэчамі, якія могуць быць цікавымі для вялікай аўдыторыі. »

—Іван Ядэшка, «Зьвязда», Іван Ядэшка: Толькі праз працу можна стаць лепшым, 28-12-2017

Аўтар кнігі «Тры сэкунды і ня толькі…»

Ад 1991 году ў Менску ладзіцца баскетбольны турнір дзіцячых камандаў на прызы алімпійскага чэмпіёна Івана Ядэшкі.

  • Унесены ў Кнігу славы Горадні
  • Алімпійскі чэмпіён 1972, бронзавы прызэр алімпійскіх гульняў 1976 году
  • Заслужаны майстар спорту СССР (1972)
  • Чэмпіён сьвету 1974, срэбраны прызэр чэмпіянату сьвту 1978
  • Чэмпіён Эўропы 1971, 1979, срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы 1975; бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы 1973
  • Чэмпіён СССР 1971—1974, 1976, 1977, 1979, 1980. Срэбраны прызэр чэмпіянтаў СССР 1975
  • Чэмпіён Унівэрсіяды 1970; срэбраны прызэр — 1973 г.
  • Уладальнік Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў 1970/1971.
  • ордэну «Знак Пашаны» (СССР, 1972),
  • ордэну Пашаны (Расея, 2006);
  • Мэдаль «За працоўную доблесьць» (СССР, 1982).

Бацька — Іван Ядэшка (1907—1997). Маці — Ганна Ядэшка (1912—1988). Брат — Яўстафі Ядэшка — працуе на катэдры фізычнай культуры ў Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы.

Жонка — Ларыса Ядэшка (1946 г. н.), скончыла МДУ, працавала выкладчыкам. Дачка — Натальля Ядэшка (1970 г. н.), тэнісістка, майстар спорту, працавала ў ЦСКА. Зяць — Андрэй Нячаеў (1963 г. н.), былы прэзыдэнт баскетбольнага клюбу «Хімкі» (жнівень 2012 — студзень 2013). Унукі: Арцём, Іван.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У маладосьці Ядэшка сябраваў і гуляў разам з будучым навукоўцам і палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам. І нават адбіў ад яго сваю будучую жонку — Ларысу.

« Вядома, мы з Сашам Мілінкевічам шмат разам і былі, і кантактавалі. Больш за тое, магу прызнацца, што некалі ён любіў маю жонку Ларысу, нават вершы ёй пісаў, прысьвячаў нейкія пасланьні. А гадоў 10 таму, калі не памыляюся, ці нават больш, даведаліся, што ён пайшоў кандыдатам у прэзыдэнты. Яна пачала мяне тады жартам даймаць: вось бачыш, каб усё атрымалася інакш, „прэзыдэнціхай“ магла быць, а ня жонкай нейкага там Ядэшкі »

—Іван Ядэшка, Алімпійскі чэмпіён і герой «Движения вверх» Іван Ядэшка пра «любоўны трыкутнік» з Аляксандрам Мілінкевічам, Радыё Свабода, 18 студзеня 2018

Кінаўвасабленьне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У фільме 2017 году «Рух наверх», які прысьвечаны перамозе каманды СССР на Алімпійскіх гульнях 1972 году ў Мюнхэне, ролю Івана Ядэшка згуляў Кузьма Сапрыкін.

  • Едешко Иван Иванович // Олимпийская энциклопедия / Павлов С. П.. — М.: Советская энциклопедия, 1980. — 415 с.
  • 100 гадоў расейскага баскетболу: гісторыя, падзеі, людзі: даведнік/ Масква, Советский спорт. — 274 с.: ISBN 5-9718-0175-9

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]