Аляксандар Таўканіца
Аляксандар Таўканіца | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 траўня 1989[1] (35 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006 | ПМЦ[d] | 31 (2) |
2007—2011 | Партызан Менск | 99 (11) |
2012 | Белшына | 21 (1) |
2013 | Дынама Берасьце | 10 (0) |
2014 | Мікашэвічы | 21 (0) |
2015—2019 | Смаргонь | 113 (16) |
Зборныя | ||
2008 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (1) |
2008—2011 | Беларусь (да 21) | 7 (0) |
2011—2012 | Беларусь (да 23)[d] | 3 (0) |
Алякса́ндар Таўка́ніца (нар. 9 траўня 1989 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Доўгі час гуляў за менскі МТЗ-РІПА, які з 2010 году пачаў называцца «Партызанам». У студзені 2012 году далучыўся да бабруйскай «Белшыны».
У сакавіку 2013 году стаў гульцом берасьцейскага «Дынама». Спачатку выходзіў у асноўным складзе ды звычайна выкарыстоўваўся на пазыцыі правага абаронцы. У траўні страціў месца ў асноўным складзе і хутка быў пераведзены галоўным трэнэрам Уладзімерам Курневым у дубль. Пасьля зыходу Курнева з клюбу ў верасьні 2013 году вярнуўся ў асноўную каманду, але ня здолеў вытрымаць канкурэнцыі за месца ў стартавым складзе. У сьнежні 2013 году па сканчэньні кантракту пакінуў берасьцейскі клюб[2].
У сакавіку 2014 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[3]. Пачынаў сэзон у асноўным складзе, але пазьней толькі выходзіў на замену. У студзені 2015 году пакінуў мікашэвіцкі клюб[4] і неўзабаве падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5]. Аднак, ня здолеў замацавацца ў складзе «цукровых» і ўжо ў сакавіку 2015 году пачаў трэнавацца з «Смаргоньню». У канцы сакавіка, скасаваўшы кантракт з «Гарадзеяй», стаў футбалістам смаргонскага клюбу[6][7][8]. Пакінуў «Смаргонь» у ліпені 2019 году[9].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гуляў за моладзевую зборную Беларусі і алімпійскую зборную, але ня трапіў на Алімпійскія гульні 2012 году.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Смаргонь | 2015 | Першая ліга | 28 | 7 |
2016 | Першая ліга | 21 | 1 | |
2017 | Першая ліга | 29 | 5 | |
2018 | Першая ліга | 28 | 3 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Aleksandr Tolkanitsa // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Сато, Гоголадзе, Огар и еще шесть футболистов покинули брестское «Динамо» (рас.)
- ^ Александр Толканица подписал контракт с "Гранитом" (рас.)
- ^ Ясинский и Луцевич перешли в "Гранит", Толканица покинул клуб (рас.)
- ^ Шидловский, Толканица и Павлючек заключили контракты с "Городеей" (рас.)
- ^ 1-я лига. Заявки команд. Лига актуальных реформ: шестнадцать претендентов на три путевки в элиту (рас.)
- ^ Еще три игрока в составе ФК «Сморгонь» (рас.)
- ^ Толканица, Ушаков, Погодин подписали контракты со «Сморгонью» (рас.)
- ^ Три футболиста покинули "Сморгонь" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)