Аляксандар Сопат
Аляксандар Сопат | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 23 лютага 1936 |
Памёр | 2011 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Алякса́ндар Сьцяпа́навіч Со́пат (23 лютага 1936, в. Аўрамаўская, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць — 2011) — беларускі пісьменьнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 23 лютага 1936 году ў в. Аўрамаўская Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці ў рабочай сям’і.
Скончыў 6 клясаў школы. Працоўную дзейнасьць пачаў у 1950 годзе ў Архангельску на рыбалоўным сэйнэры. У 1952—1955 гадох працаваў на судах Мурманскага тралавага флёту — качагарам, матросам. У 1955—1958 гадох служыў у Савецкай Арміі. У 1958—1964 гадох быў матросам, боцманам, памочнікам капітана на судах Мурманскага марскога параходзтва[1].
У 1965 годзе пераехаў у Гомель. Працаваў у трэсьце «Гомельсельбуд». У 1980—1982 гадох працаваў экскаватаршчыкам у Беларускім ўпраўленьні буравых работ на нафтапромыслы ў Саматлоры, Памежным (Ніжнявартаўск)[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратурную дзейнасьць пачаў у пачатку 1960-х гадоў, піша на расейскай мове[3]. Першае яго апавяданьне «Працоўны гонар» апублікавана ў газэце «Гомельская праўда» у 1965 годзе. Пісаў нарысы, замалёўкі, навэлы пра жыцьцё працоўных калектываў, рабочых Запаляр’я. Друкаваліся яны ў альманаху «Северное сияние», у газэтах «Комсомолец Заполярья», «Комсомольская правда», часопісе «Нёман», газэце «Гомельская праўда». Працаваў ў жанры аповесьці («Спытай самому сабе», «Аляксей Чарняк», «Мёртвая вада» і інш.). Аўтар кніг «Траса», «Саматлор». У 1989 годзе ў выдавецтве «Юнацтва» выйшаў зборнік прозы А. Сопата «Караблі», адрасаваны старэйшаму школьнаму ўзросту. Аўтар рамана «Ціхі хутар» (пра дзейнасьць НКУС на Палесьсі ў гады вайны) і зборніка аповесьцяў «Выкраданьне», прысьвечанага актуальным праблемам сучаснага ладу жыцьця. Напісаў нарысы «Гаўрош суворага часу», «Крокі да акіяну».
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Траса» (1982)
- «Саматлор» (1987)
- «Караблі» (1989)
- «Падранак»
- «Выкраданьне»
- «Пакажы мне дарогу»
- «Палярная зорка»
- «Дэсант»
- «Мёртвая вада»
- «Аляксей Чарняк»
- «Фантазёры»
- «Спытай самога сябе»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сопот Александр Степанович
- ^ Сопот Александр Степанович — Знаменитые люди Гомельщины
- ^ Аляксандр Сопат // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцікі; Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Менск: Маст.літ., 1994. — С 507.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандру Сопату — 60! // Літаратура і мастацтва. − 1996. — 23 лютага.
- Лёсам звязаны з Гомелем // Памяць: Гіст. — дакум. хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 2-я. — Менск, БЕЛТА, 1999. — С. 453.
- Сопат Аляксандр // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Менск, БелЭн, 1995. — С. 395.
- Сопат Аляксандр // Генаш В. С., Смыкоўская В. І. Літаратурная Гомельшчына. — Гомель, 1991. — С. 94.
- Сопат Аляксандр // Кулажанка Л. і інш. Літаратурныя мясціны Беларусі: Краязн. даведнік: У 3 кн. Кн. 1.: Брэсц., Віцеб. і Гомел. вобл. / Л. Кулажанка, А. * М. Мальдзіс, С. Сачанка; Маст. А. С. Забаўская. — Менск, БелЭн, 2000. — С. 284.
- Сопат Аляксандр Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск, БелЭн, 2002. — С. 87.
- Сопат Аляксандр Сцяпанавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск, БелСЭ, 1987. — С. 95.
- Ткачоў, В. Героі ў рабочай спяцоўцы / Васіль Ткачоў // Гомельская праўда. — 1996. — 17 лютага.