Аляксандар Мангейм
Аляксандар Мангейм | |
Дата нараджэньня | 3 чэрвеня 1892 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 сакавіка 1959 (66 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | Праскі ўнівэрсытэт |
Занятак | хірург |
Навуковая сфэра | хірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мэдычных навук[d] |
Алякса́ндар Яўхі́мавіч Ма́нгейм (3 чэрвеня 1892, Менск — 4 сакавіка 1959, Чарнаўцы) — беларускі навуковец у галіне хірургіі. Доктар мэдыцынскіх навук, прафэсар.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Скончыў клясычную гімназію ў Менску, Парыскі мэдычны інстытут[1] (1914), быў ардынатарам адной з парыскіх клінік.
У 1915 здаў дзяржаўныя іспыты на званьне лекара ў Дэрпцкім унівэрсытэце. У часе вайны працаваў хірургам у расейскім войску.
У 1919—1921 — хірург Ігуменскай раённай лякарні. З 1921 г. на мэдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (з 1930 — Менскі мэдыцынскі інстытут); ардынатар (1921—1924), асыстэнт, пасьля дацэнт хірургічнай клінікі пры ўнівэрсытэце (1924—1930), з 1934 — загадчык катэдры прапэдэўтычнай(en) хірургіі.
У 1941—1945 гг. — на катэдры шпітальнай хірургіі Сталінабадзкага мэдычнага інстытуту(tg) (у 1943—1945 — загадчык[2]). У 1945—1955 — загадчык катэдры шпітальнай хірургіі Чарнавецкага мэдычнага інстытуту(uk)[3].
Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Навуковыя працы па пытаньнях хірургіі дзіцячага ўзросту, гнойнай хірургіі і траўматалёгіі.
- «Матэрыялы да вывучэньня пытаньня па этыялёгіі і патагенэзе зьнявечвальных артрытаў» (1929, экспэрымэнтальнае дасьледаваньне)
- «Дзіцячая хірургія» (1933, падручнік)
- «Матэрыялы да вывучэньня пытаньня па этыялёгіі і патагенэзе зьнявечвальных артрытаў» (1934, доктарская дысэртацыя)
- «Патагенэз, клініка і лекаваньне ляктацыйнага мастыту» (1936, манаграфія)
Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Доктар мэдыцынскіх навук (1934), прафэсар (1935).
Заслужаны дзяяч навукі Таджыцкай ССР (1945).
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга, мэдалі.
Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Чарнаўцах на доме, дзе жыў Аляксандар Мангейм, усталяваная памятная дошка.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Хадайніцтва праўленьня БДУ аб прадастаўленьні замежных камандзіровак прафэсарам і выкладчыкам. Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (22 лютага 1927). Праверана 12 чэрвеня 2018 г.
- ^ Кафедра хирургических болезней №2(рас.). ТГМУ имени Абуали ибни Сино (2012). Праверана 12 чэрвеня 2018 г.
- ^ Погляд у історію кафедри(укр.) Історія кафедри. Кафедра хірургії №2 БДМУ. Праверана 12 чэрвеня 2018 г.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
- Сторінки історії: Бібліографічний довідник завідувачів кафедр та професорів Буковинської державної медичної академії (1944—1998) / За ред акад. АНВШ України, професора В.П.Пішака. — Чернівці: 1999.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- В. В. Білоус. МА́НГЕЙМ Олександр Юхимович (укр.) // Енциклопедія сучасної України
- Мангейм Олександр Юхимович (укр.) // Бібліотека БДМУ