Аляксандар Гур’янаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 10:55, 14 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Аляксандар Гур’янаў
Наместнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь
люты 2011 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Андрэй Яўдачэнка
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя
19 студзеня 2006 — 4 лістапада 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Аляксандар Сямешка
Наступнік: Натальля Жылевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 сьнежня 1972 (51 год)
Адукацыя:

Аляксандар Яўгенавіч Гур’янаў (нар. 8 сьнежня 1972 году) — беларускі дыплямат, намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь (зь лютага 2011 году).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (1994). У 19931997 гадох працаваў у Міністэрстве замежных эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь, быў галоўным спэцыялістам, начальнікам і намесьнікам начальніка ўпраўленьня па крэдытах і інвэстыцыях. У 19971999 гадох працаваў другім сэкрэтэрам у амбасадзе ў Рэспубліцы Польшча, у 19992002 — саветнікам у амбасадзе ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. У 20022006 гадох быў начальнікам упраўленьня Азіі й Афрыкі Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

19 студзеня 2006 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя[1]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 4 лістапада 2010 году[2].

У лютым 2011 году быў прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў.[3]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі