Аляксандар Гур’янаў
Аляксандар Гур’янаў | |
Намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
люты 2011 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Андрэй Яўдачэнка |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя | |
19 студзеня 2006 — 4 лістапада 2010 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Аляксандар Сямешка |
Наступнік: | Натальля Жылевіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
8 сьнежня 1972 (50 гадоў) |
Адукацыя: |
Аляксандар Яўгенавіч Гур’янаў (нар. 8 сьнежня 1972 году) — беларускі дыплямат, намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь (зь лютага 2011 году).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (1994). У 1993—1997 гадох працаваў у Міністэрстве замежных эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь, быў галоўным спэцыялістам, начальнікам і намесьнікам начальніка ўпраўленьня па крэдытах і інвэстыцыях. У 1997—1999 гадох працаваў другім сакратаром у амбасадзе ў Рэспубліцы Польшча, у 1999—2002 — дарадцам у амбасадзе ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. У 2002—2006 гадох быў начальнікам упраўленьня Азіі й Афрыкі Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь.
19 студзеня 2006 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя[1]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 4 лістапада 2010 году[2].
У лютым 2011 году быў прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў[3].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 19 января 2006 г. №32 «О назначении А. Е. Гурьянова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Корея и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса»(недаступная спасылка)(рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 ноября 2010 г. № 563 «Об освобождении от должности А. Е. Гурьянова»(недаступная спасылка)(рас.)
- ^ Лукашенко дал согласие на назначение Гурьянова заместителем министра иностранных дел Беларуси / БЕЛТА(недаступная спасылка)(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кіраўніцтва МЗС(рас.)