Аляксандар Гуз
Аляксандар Гуз | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 траўня 2004[1] (20 гадоў) | |
Рост | 187 см[2] | |
Вага | 76 кг[1] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Іслач (у арэндзе з клюбу «Тарпэда Масква») | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2021—2023 | Іслач | 37 (2) |
2024— | Тарпэда Масква | 3 (0) |
2024 | → Сокал Саратаў[d] | 14 (0) |
2025— | → Іслач | 1 (0) |
Зборныя | ||
2022 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
2023— | Беларусь (да 21) | 9 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Аляксандар Васілевіч Гуз (нар. 22 траўня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Іслачы» (у арэндзе з расейскага клюбу «Тарпэда»).
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2. У верасьні 2017 году далучыўся да каманды Акадэміі АБФФ. У чэрвені 2021 году па заканчэньні навучаньня ў акадэміі склаў угоду зь «Іслаччу» да сканчэньня 2024 году[3], дзе стаў выступаць за клюбны дубль, а неўзабаве пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 13 жніўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на зьмену ў другім тайме матча супраць берасьцейскага «Руха» (1:7). У далейшым працягваў часам зьяўляцца ў асноўнай камандзе. Прарыўным для гульца стаў сэзон 2023 году, калі Гуз часта прыцягваўся да матчаў дружыны, але не заўсёды праводзіў усе 90 хвілінаў матчу на пляцоўцы.
У студзені 2024 году пачаў трэнавацца з маскавіцкім «Тарпэда», якое ў лютым афіцыйна аформіла трансфэр паўабаронцы[4]. Гэты пераход даў «Іслачы» пэўны грашовы прыбытак, сума якога, аднак, не раскрывалася. 4 траўня 2024 году дэбютаваў у складзе тарпэдаўцаў у матчы Першай лігі супраць наварасейскага «Чарнаморца», выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне. У чэрвені 2024 году быў аддадзены ў арэнду саратаўскаму «Сокалу», а на пачатку 2025 году быў накіраваны расейскім клюбам у «Іслач»[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У верасьні 2022 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У лістападзе таго ж году забіў першы гол ў браму зборнай Расеі (да 18 гадоў) у таварыскім матчы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё https://fcisloch.by/player.asp?id=Aleksandr-Guz-561&season=2023MEN
- ^ а б https://fcisloch.by/player.asp?id=%D0%90lek%D1%81andr-G%D1%83z-561&season=2025MEN
- ^ Полузащитник Александр Гуз будет играть за «Ислочь»
- ^ Официально: Александр Гуз — футболист московского «Торпедо» (рас.)
- ^ Белорусский полузащитник вернулся в "Ислочь" из московского "Торпедо" (рас.). Sport5 (2025-01-24). Праверана 2025-03-23 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball