Пунсовыя ветразі
Пунсовыя ветразі | |
Алые паруса | |
Вокладка першага выданьня (1923 год) | |
Жанр: | аповесьць-фэерыя |
---|---|
Аўтар: | Аляксандар Грын |
Мова арыгіналу: | расейская |
Год напісаньня: | 1916—1922 |
Публікацыя: | 1923 |
Пунсо́выя ве́тразі (па-расейску: Алые паруса) — аповесьць-фэерыя Аляксандара Грына, напісаная ў 1916—1922 і выдадзеная ў 1923 гадах.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аповесьць распавядае гісторыю пра дзяўчынку Асоль, якая засталася бяз маці, калі ёй было толькі пяць месяцаў. Асоль жыла са сваім бацькам-мараком. Пасьля адстаўкі ён пачаў рабіць цацкі, каб зарабіць сабе й маленькай дачцэ на жыцьцё.
Аднойчы ў лесе, пад час «пагоні» за уплываючай цацачнай яхтай, Асоль сустракае «зьбіральніка песень, легенд, паданьняў і казак»; старца зь імем Эгль. Ён распавядае ёй, што калі яна вырасьце і стане дарослай, да яе аднойчы прыплыве прынц на караблі з пунцовымі ветразямі.
Асоль паверыла старцу і стала чакаць прынца. Аднойчы яе мара спраўдзілася ў выглядзе трохмачтавага галіёта «Сакрэт» пад алымі ветразямі і ў выглядзе маладога капітана Артура Грэя, закаханага ў яе.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пунсовыя ветразі: [аповесць-феерыя] / Аляксандр Грын. — Мінск : Зміцер Колас, 2015. — 110, [1] с.