Аляксандар Гранькоў
Аляксандар Гранькоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 студзеня 1978[1] (46 гадоў) | |
Рост | 174 см | |
Вага | 68 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—2000 | Тарпэда-БелАЗ | 100 (13) |
2000—2003 | Дынама Менск | 59 (1) |
2004—2005 | Шахцёр Салігорск | 42 (5) |
2006 | Крыўбас | 0 (0) |
2006—2008 | Тарпэда-БелАЗ | 64 (4) |
2009—2013 | Шахцёр Салігорск | 120 (7) |
Аляксандар Гранькоў (нар. 20 студзеня 1978 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Цяпер працуе трэнэрам ў «Тарпэда-БелАЗ-2».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў кар’еру ў жодзінскім «Тарпэда», а потым перайшоў у менскае «Дынама». У 2004—2005 гадах гуляў за салігорскі «Шахцёр», зь якім стаў чэмпіёнам Беларусі ў сэзоне 2005 году. У 2006 годзе выправіўся ва Ўкраіну ў крывароскі «Крыўбас», але не згуляў тамака аніводнага матчу і вярнуўся ў жодзінскае «Тарпэда». У 2009 годзе ў другі раз далучыўся да «Шахцёра». Доўгі час быў асноўным апорным паўабаронцам, але ў сэзоне 2013 году пачаў зьяўляцца на полі толькі эпізадычна.
У лютым 2014 году падпісаў кантракт на адзін год з клюбам «Смалявічы»[2], аднак гэтак і не згуляў за гэтую каманду аніводнай гульні праз праблемы са здароўем і быў вымушаны завяршыць кар’еру[3][4].
Трэнэрская праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па завяршэньні кар’еры пачаў працаваць дзіцячым трэнэрам у структуры «Тарпэда-БелАЗ». У лістападзе 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[5]. З пачатку 2024 году стаў трэнэрам у камандзе «Тарпэда-БелАЗ-2», якая далучылася да Першай лігі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Aleksandr Grenkov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Александр Греньков подписал контракт со "Смолевичами-СТИ" (рас.)
- ^ Денис Каролик: «Доктор, видно, не захотел брать ответственность на себя, поэтому Греньков и закончил» (рас.)
- ^ Футбол. Откровения от Каролика (рас.) Архіўная копія ад 2015-09-24 г.
- ^ Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце «Шахцёру» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо (рас.)