Перайсьці да зьместу

Аляксандар Глебавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Глебавіч
Аляксандр
Князь дубровіцкі
1195 — 1223
Папярэднік Глеб Юр’евіч
Наступнік Георгі Аляксандравіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1190
Памёр 1 чэрвеня 1223, каля ракі Калка
Нашчадкі
Дынастыя Ізяславічы
Жонка дачка кіеўскага князя Мсьціслава Раманавіча Старога
Бацька Глеб Юр’евіч

Алякса́ндар Гле́бавіч (каля 11901 чэрвеня 1223) — князь дубровіцкі (11951 чэрвеня 1223). Быў сынам Глеба Юр’евіча, унукам Юрыя Яраславіча. Па другой вэрсіі, Аляксандар быў унукам Глеба Юр’евіча: у Глеба быў сын Усевалад, які й стаў бацькам Аляксандра. Аляксандар быў жанаты з дачкой Мсьціслава Раманавіча Старога, вялікага князя кіеўскага (1214—1223).

Разам са стрыечнымі братамі тураўскім князем Андрэем Іванавічам, янавіцкім князем Сьвятаславам Яраславічам, нясьвіскім князем Юрыем Яраполчычам, а таксама цесьцем, кіеўскім князем Мсьціславам Раманавічам Старым, удзельнічаў у бітве на рацэ Калцы, дзе ўсе яны памёрлі. Падчас бітвы Аляксандар знаходзіўся ва ўмацаваным лягеры на правым беразе ракі й патрапіў у палон разам з Андрэем Іванавічам і Мсьціславам Раманавічам Старым. 1 чэрвеня 1223 году быў раздушаны дошкамі, на якіх селі баляваць манголы. Падзяліў Дубровіцкае княства паміж сынамі: дубровіцкім князем стаў старэйшы сын Георгі Аляксандравіч (дакладнае імя не вядома, але наступнымі князьмі былі Андрэй Георгевіч і Глеб Георгевіч, таму можна выказаць здагадку, што старэйшага сына Аляксандра звалі менавіта Георгі), другі сын Глеб атрымаў Сьцяпаньскае княства, паводле другой вэрсіі, Глеб Аляксандравіч быў сынам Расьціслава Глебавіча, сына ці то Глеба Юр’евіча, ці то Сьвятаполка Юр’евіча.

Папярэднік
Глеб Юр’евіч
Князь дубровіцкі
11951223
Наступнік
Георгі Аляксандравіч