Аляксандар Вашкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксандар Аляксандравіч Вашкевіч
28 жніўня 1901 — 22 красавіка 1945
Waszkiewicz Barry Kent.JPG
Родны дом Аляксандра Вашкевіча ў Белавежы на вуліцы, названай ягоным імем
Месца нараджэньня Белавежа, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці Таўэр, Нямеччына
Прыналежнасьць СССР СССР
Польшча Польшча
Род войскаў сухапутныя
Гады службы 19191944
Званьне Naramiennik Generał brygady land.png генэрал брыгады
Камандаваў 5-я саксонская дывізія пехоты
Бітвы/войны Другая сусьветная вайна
Бітва пад Баўцэнам
Узнагароды
Мэдаль Залатая Зорка
Залаты Крыж ордэну Віртуці Мілітары
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Аляксандар Вашкевіч у Вікісховішчы
Магіла Аляксандра Вашкевіча на Павонзках

Алякса́ндар Алякса́ндравіч Вашке́віч (28 жніўня 1901, Белавежа, цяпер у Беластоцкім ваяводзтве Польшчы — 22 красавіка 1945, Таўэр(de), Нямеччына) — палкоўнік Чырвонай Арміі і генэрал брыгады Польскай народнай арміі. Герой Савецкага Саюзу (1943), генэрал-маёр (1945).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 28 жніўня [ст. ст. 15 жніўня] 1901 ў Белавежы ў сялянскай сям’і, беларус[1]. Скончыў васьміклясную пачатковую школу, працаваў на паравым млыне.

У шэрагі Чырвонай Арміі пайшоў у 1919 з Ташкенту. Чалец ВКП(б) ад 1920 року.

З кастрычніка 1919 па красавік 1920 навучаўся ў кулямётнай школе. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. У 1922—1924 роках навучаўся ў Вайсковай пяхотнай школе ў Смаленску, атрымаў званьне лейтэнанта. Па сканчэньні атрымаў у падначаленьне ўзвод, а ў 1934—1936 выконваў абавязкі начальніка штабу палка.

У 1938—1942 выконваў абавязкі начальніка аддзелу навучаньня ў Вайсковай акадэміі імя Фрунзэ ў Маскве, адначасна вучыўшыся ў ёй (скончыў у 1942). Ад 15 жніўня 1942 да 2 лютага 1943 кіраваў 739-м палком стралкоў 213-й стралковай дывізіі (другога фармаваньня) Стэпавага фронту. З 2 па 15 лютага 1943 кіраваў 182-м палком горных стралкоў 68-й дывізіі горных стралкоў, ад 22 чэрвеня 1943 да 23 ліпеня 1944 — камандуючы 797-га стралковага палку 232-й Сумска-Кіеўскай стралковай дывізіі (другога фармаваньня)(ru). У ноч на 27 верасьня 1943 пасьпяхова арганізаваў пераправу праз Днепр каля вёскі Перавалочная Кішэнькаўскага раёну Палтаўскай вобласьці; бяз стратаў у жывой сіле і тэхніцы полк замацаваўся на пляцдарме і працягнуў наступ. Пасьля кіраваў 116-й стралковай дывізіяй(ru).

У верасьні 1944 у званьні палкоўніка быў накіраваны ў Войска польскае. 22 верасьня 1944 арганізаваў і ўзначаліў 5 дывізію пяхоты(pl). 3 лістапада 1944 Нацыянальная краёвая рада прызначыла яго генэралам брыгады. Дывізія пад ягоным даводзтвам (у складзе 2 арміі Войска Польскага) узяла ўдзел у зацятых баях пад Баўцэнам у красавіку 1945. У раёне мясцовасьці Таўэр штаб 5-й дывізіі пяхоты быў акружаны нямецкімі войскамі; 21 красавіка 1945 цяжка паранены Аляксандар Вашкевіч трапіў у палон. На наступны дзень катаваны і забіты. Зьнявечаны труп быў знойдзены толькі 4 траўня ў лесе непадалёк ад Штыфтшвэзэ(de). Пахаваны ў Варшаве на Павонскаўскіх могілках 28 траўня 1945 року.

11 ліпеня 1945 пасьмяротна прысвоенае званьне генэрала-маёра.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За мужнасьць, аказаную ў баях пры фарсіраваньні Дняпру ў 1943, 26 кастрычніка 1943 атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу і Залатую Зорку героя (мэдаль №1480). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сьцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені. Пасьмяротна ўзнагароджаны Залатым крыжом ордэну Virtuti Militari.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імя Аляксандра Вашкевіча носяць галоўная вуліца Белавежы, на якой стаіць ягоны родны дом, а таксама вуліца ў Пружанах.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Edward Jan Nalepa, Oficerowie Armii Radzieckiej… s. 195.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вашкевіч Аляксандар Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 — С. 48.
  • Вашкевіч А. А. // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. — Менск: БелСЭ, 1990. — С. 118.
  • Вашкевич Александр Александрович (8.08.1901—22.04.1945) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Менск: БелСЭ, 1987. — С. 102. — 30 000 ас.
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — 3-е изд., доп. и испр. — Менск: БелСЭ им. П. Бровки, 1984. — 607 с. — 65 000 ас.
  • Edward Jan Nalepa. Oficerowie Armii Radzieckiej w Wojsku Polskim 1943-1968. — Warszawa: Wydawnictwo Bellona, 1995. — ISBN 83-11-08353-3
  • Maciej Szczurowski. Dowódcy Wojska Polskiego na froncie wschodnim 1943-1945. Słownik biograficzny. — II uzupełnione. — Pruszków: Oficyna Wydawnicza «Ajaks», 1996. — ISBN 83-87103-08-X
  • Вашкевіч Аляксандар Аляксандравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0. — С. 238.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]