Альбін Брунаўскі
Альбін Брунаўскі | |
Дата нараджэньня | 25 сьнежня 1935[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 студзеня 1997[2][3][5][…] (61 год) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, прафэсар унівэрсытэту, дызайнэр паштовых марак, мастак-гравэр, ілюстратар, графік, настаўнік, плястычны артыст, мастацкі пэдагог |
Навуковая сфэра | выяўленчае мастацтва[7] і сыстэма адукацыі[d][7] |
Месца працы | |
Узнагароды | |
А́льбін Бру́наўскі (па-славацку: Albín Brunovský; 25 сьнежня 1935 — 20 студзеня 1997) — славацкі мастак, дызайнэр, літограф, ілюстратар і настаўнік. Народны мастак ЧССР (1985). Найбольш вядомы як ілюстратар дзіцячых кніг і дызайнэр апошняй сэрыі банкнот чэхаславацкай кроны. Лічыцца адным з найбольш выдатных славацкіх мастакоў 20 стагодзьдзя.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў чэхаславацкім гарадку Зохар (цяпер раён Малацкі Браціслаўскага краю Славакіі). Пачынаў як тэатральных мастак, маляваў плякаты. Вучыўся ў Браціслаўскай вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам прафэсара Вінсэнта Хлозьніка ў 1955-1961 гадах. Пазьней Брунаўскі сам стаў выкладчыкам гэтай вышэйшай школы, працаваў там у 1966-1990 гадах, з 1981 году быў прызначаны прафэсарам. У 1980-х года стаў аўтарам сэрыі банкнот чэхаславацкай кроны, пазьней маляваў маркі[8]
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На працягу сваёй кар'еры Брунаўскі экспэрымэнтаваў з рознымі графічнымі прыёмамі, на сюжэт яго твораў уплывалі як паэзія з літаратурай, так і іншыя мастакі. Падчас вучобы ён выкарыстоўваў тэхніку гравюры на дрэве і лінагравюры. Неўзабаве пасьля гэтага, аднак, ён пачаў экспэрымэнтаваць са «скрабком» і дробнай літаграфіяй. Афорт быў характэрны для яго графічнага мастацтва ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Ён быў таксама і жывапісцам. Многія з яго ілюстрацый былі зроблены ў акварэлі, пазьней ён напісаў нават некалькі буйных прац.
Гэтак жа як з цягам часу разьвівалася яго майстэрства ў розных тэхніках, зьмянялася і яго бачаньне як мастака. У раньняй творчасьці Брунаўскага былі моцныя сюррэалістычныя тэндэнцыі, а менавіта тэндэнцыі да індывідуалізму, абсурду і бескантрольнай гульні падсьвядомасьці. Пазьней яго праца стала больш ацэначнай і крытычнай для чалавека ў стаўленьні да сябе і грамадзтва[9].
Узнагароды і прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сярод шматлікіх узнагарод Альбіна Брунаўскага Залаты мэдаль Біенале ілюстрацыі ў Браціславе (1967) за ілюстрацыі да казкі «Русалачка» Ганса Крыстыяна Андэрсэна, Залаты яблык Біенале ілюстрацыі ў Браціславе (1977, 1981)[10]. У 1985 годзе яму было прысвоена званьне Народнага мастака ЧССР.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Albin Brunovsky // Brunovsky, Albin (анг.) // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00027965
- ^ а б Albin Brunovský // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Albín Brunovský // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Evidence zájmových osob StB
- ^ Larvová H. Albín Brunovský // Brunovský, Albín (анг.) // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4 — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T011814
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118829297 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Детская литература. 1990
- ^ Peterajova, pp. 19 -24
- ^ Бруновский Альбин // Сказочная энциклопедия. 2005
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Альбін Брунаўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Albín Brunovský — Painter, graphic artist, illustrator (анг.) (ням.) (чэс.)
- Нарадзіліся 25 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Браціслаўскім краі
- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Браціславе
- Выкладчыкі Ўнівэрсытэту Коменскага
- Народныя артысты Чэхаславаччыны
- Заслужаныя артысты Чэхаславаччыны
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Чэхаславаччыны
- Славацкія мастакі і мастачкі
- Чэхаславацкія мастакі і мастачкі