Перайсьці да зьместу

Альбэрт Гофман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Альбэрт Хофман»)
Альбэрт Гофман
Albert Hofmann
Альбэрт Гофман у 1993
Род дзейнасьці хімія, філязофія, літаратура
Дата нараджэньня 11 студзеня 1906(1906-01-11)[1][2]
Месца нараджэньня Сьцяг Швайцарыі Бадэн, Швайцарыя
Дата сьмерці 29 красавіка 2008(2008-04-29)[3][1][2][…] (102 гады)
Месца сьмерці Сьцяг Швайцарыі Бург, Швайцарыя
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца вучобы
Занятак хімік, пісьменьнік-дакумэнталіст
Навуковая сфэра хімія і філязофія
Месца працы
Узнагароды

Альбэрт Гофман (па-нямецку: Albert Hofmann; 11 студзеня 1906 — 29 красавіка 2008) — выбітны швайцарскі навукоўца, хімік, філёзаф і пісьменьнік добра вядомы як «бацька» ЛСД.

Ён нарадзіўся ў Бадэне, Швайцарыя, і навучаўся хіміі ва Ўнівэрсытэце Цюрыха. Яго асноўная цікавасьць быў у хіміі расьлін і жывёл, і пазьней ён правёў важныя дасьледаваньні якія адносяцца да хімічнай структуры агульнай для ўсіх жывёл рэчывы хіціну, за гэтую працу ён атрымаў доктарскую ступень. Гофман увайшоў у хіміка-фармацэўтычнае падразьдзяленьне Лябараторыі Сандоз (Sandoz Laboratories) (цяпер «Novartis»), зьмешчанай у Базэлі, пачаўшы вывучаць лекавую расьліну марскі лук і грыбок спарынья, як частка праграмы па ачыстцы і сынтэзу актыўных кампанэнтаў для выкарыстоўваньня ў фармацэўтычных мэтах.

Яго дасьледаваньне лізэргінавай кіслаты, цэнтральнага агульнага кампанэнта алкалоідаў спарыньі, прыканцы прывяло да сынтэзу LSD-25 у 1938 годзе. Праз 5 гадоў, паўтараючы сынтэз амаль забытага рэчыва, доктар Альбэрт Гофман адкрыў псыхадэлічны эфект LSD пасьля выпадковай абсорбцыі рэчыва праз кончык пальца 16 красавіка 1943 году. Праз тры дні, 19 красавіка (дзень вядомы як Дзень Ровара, пасьля яго паездкі дадому пад узьдзеяньнем LSD), сьвядома прыняў 250 мікраграм (0.00025 грама) і выпрабаваў больш інтэнсіўны эфект. Пасьля была праведзеная сэрыя экспэрыментаў з LSD пры ўдзеле самога Гофмана і яго калегаў. Першыя запісы аб гэтых досьведах былі зробленыя 22 красавіка таго жа году.

Гофман стаў дырэктарам аддзяленьня натуральных прадуктаў Лябараторыі Сандоз і прыступіў да вывучэньня галюцынагенных рэчываў знойдзеных у мэксіканскіх грыбах і іншых расьлінах выкарыстоўваных першабытнікамі. Гэта прывяло яго да сынтэзу псылацыбіна, актыўнага агента шматлікіх «чарадзейных грыбоў».

Гофман таксама стаў цікавіцца насеньнем мэксіканскай іпамэі віду Rivea corymbosa, насеньне якой зваліся мясцовымі жыхарамі Ololiuhqui. Ён быў зьдзіўлены, выявіўшы, што актыўны элемэнт гэтага насеньня хімічна падобны з LSD.

У 1962 годзе ён і яго жонка Аніта падарожнічалі ў паўднёвую Мэксыку для пошуку расьліны «Ska Maria Pastora» (Лісьце Марыі-Пастушкі), пазьней вядомай як Salvia divinorum. Гофман выявіў узоры расьліны, але не змог дамагчыся посьпеху ў ідэнтыфікацыі актыўных кампанэнтаў (сальвінарына А, Salvinorin B).

Альбэрт Гофман зваў LSD «лекамі для душы» і быў засмучаны агульнасусьветнай забаронай рэчыва які прывёў да таго, што LSD сышоў у андэграўнд. «LSD быў пасьпяхова выкарыстаны на працягу 10 гадоў у псыхааналізе» казаў ён, дадаючы, што прэпарат быў «выкрадзены» моладзевым рухам 60-х ЗША і затым неапраўдана дэманізаваны кіравальнымі кругамі, да якіх моладзевы рух быў у апазыцыі. Ён прызнаваў, што LSD можа быць небясьпечным у дрэнных руках.

Гофман зьяўляецца аўтарам больш 100 навуковых прац і аўтарам або суаўтарам некалькіх кніг, уключаючы яго кнігу «LSD — Маё цяжкае дзіця», якая зьяўляецца часткова аўтабіяграфіяй і ўтрымоўвальнай апісаньне вядомай роварнай вандроўкі.

Альбэрт Гофман у 2006 годзе

У свой 100 гадовы юбілей 11 студзеня 2006 году ён стаў цэнтральнай постацьцю міжнароднага сымпозіюма ([1]) прысьвечанаму LSD, які прыцягнуў вялікую ўвагу СМІ да яго адкрыцьця.

У сьпісе ста жывых геніяў, апублікаваным кампаніяй Synectics на аснове апытаньня, праведзенага ў 2007 годзе ў Вялікабрытаніі, Альбэрт Гофман заняў першае месца.

Сканаў ад сардэчнага прыступу ў сваёй хаце ў Бургу пад Базэлем.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Pallardy R. Albert Hofmann // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Albert Hofmann // filmportal.de — 2005.
  3. ^ http://www.latimes.com/news/obituaries/la-me-hofmann30apr30,0,5466127.story