Альбрэхт Адам
Альбрэхт Адам | |
Імя пры нараджэньні | Albrecht Adam |
---|---|
Дата нараджэньня | 16 красавіка 1786 |
Месца нараджэньня | Нэрдлінген |
Дата сьмерці | 28 жніўня 1862 (76 гадоў) |
Месца сьмерці | Мюнхэн |
Месца пахаваньня | |
Занятак | маляр, мастак-гравэр, літограф, battle painter |
Навуковая сфэра | малярства |
Жанры | пэйзаж |
Узнагароды | |
Альбрэхт Адам (16 красавіка 1786, Нёрдлінген — 28 жніўня 1862, Мюнхэн) — нямецкі мастак.
Сын кандытэра; маючы мэту стаць мастацтвазанаўцам, пасяліўся ў Мюнхэне ў 1807 годзе. Удзельнічаў у паходзе супраць Аўстрыі і служыў у войску віцэ-караля Італіі — Яўгенія. Прымаў удзел у французка-расейскай вайне 1812 году. Пасьля сканчэньня вайны намаляваў альбом на 85 аркушаў, сцэны з перажытага на вайне і вялікія карціны бітваў, у якіх ён удзельнічаў.
Сярод яго прац шмат зьвязаных з Беларусьсю — «Пераправа праз Нёман у Пілоні. 30 ліпеня 1812 г.», «галоўная кватэра ў Сідараўкі», «Кавалерыя ў Астроўна», «На дарозе Бешанковічы-Астроўна», «Бітва ля Астроўна», «На дарозе ля Віцебска», «Пераправа праз Дзьвіну»...
Пасьля выдаў альбом выдатных літаграфій «Voyage pittoresque militaire». Значную частку яго лепшых твораў 1817—24 набыў кароль баварскі Максім I. У 1829 быў у Штутгарце і маляваў толькі арабскіх каней..
У 1848 і 1849 удзельнічаў у паходзе на Сардынію, разам з сынам Яўгенам, і стварыў альбом успамінаў «Erinnerungen an die Feidzüge der österr. Armee in Italien in den J. 1848 u. 1849» (Мюнхэн, 1850 г.). Яго апошняя і самая вялікая карціна — «Бітва пад Царндорфам» на тэму Царндорфскай бітвы пад час «Сямігадовай вайны».
Яго брат Гэнры і сыны Бена, Яўген і Франц таксама былі мастакамі.