Перайсьці да зьместу

Алмазбэк Атамбаеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Алмазьбек Атамбаеў»)
Алмазбэк Атамбаеў
па-кыргыску: Алмазбек Шаршенович Атамбаев
Алмазбэк Атамбаеў у 2012 годзе
Алмазбэк Атамбаеў у 2012 годзе
Прэзыдэнт Кыргыстану
1 сьнежня 2011 году — 24 лістапада 2017 году
Папярэднік: Роза Атунбаева
Наступнік: Сааранбай Жаэнбекаў
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Кыргыстан
17 сьнежня 2010 году — 1 сьнежня 2011 году
Папярэднік: Роза Атунбаева
Наступнік: Амурбэк Бабанаў
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Кыргыстан
29 сакавіка 2007 году — 28 лістапада 2007 году
Папярэднік: Азім Ісабэкаў
Наступнік: Іскэндэрбэк Айдараліеў
Міністар прамысловасьці, торгу й адпачынку Рэспублікі Кіргізіі
верасень 2005 году — красавік 2006 году
Папярэднік: Туратбэк Джунушаліеў
Наступнік: Мэдэтбэк Кярымкулаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 верасьня 1956 (68 гадоў)
в. Арашан, Варашылаўскі раён, Фрунзенская вобласьць, Кіргіская ССР, СССР
Партыя: КПСС;
Сацыял-дэмакратычная партыя Кыргыстану
Сужэнец: Раіса Мінахмэдаўна Атамбаева
Дзеці: Адыр, Алія;
Сяітбэк, Сэйтэк, Дыяна, Дынара
Адукацыя: вышэйшая, інжэнэр-эканаміст
Узнагароды:

Алмазбэк Шарынавіч Атамбаеў (нарадзіўся 17 верасьня 1956 году, в. Арашан, Варашылаўскі раён, Фрунзенская вобласьць, Кіргіская ССР) — кіргіскі дзяржаўны й палітычны дзеяч, прэзыдэнт Кыргыскай Рэспублікі з 1 сьнежня 2011 году[1][2]. Прэм’ер-міністар (2010—2011), старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Кыргыстану. Ганаровы прэзыдэнт Фэдэрацыі самба Кыргыстану.

Паходжаньне. Вучоба. Праца

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіць з роду ічкілік. У 1980 годзе скончыў Маскоўскі інстытут кіраваньня імя Сярго Арджанікідзэ (цяпер — Дзяржаўны ўнівэрсытэт кіраваньня) па спэцыяльнасьці інжынэр-эканаміст, арганізатар кіраваньня вытворчасьцю. Працоўную дзейнасьць пачаткаў з пасады інжынэра, а потым вядучым эканамістам на прадпрыемствах міністэрства сувязі Кіргіскай ССР. У 1981 годзе пераведзены на пасаду галоўнага інжынэра дарожна-эксплюатацыйнага ўпраўленьня № 4.

З 1983 году на парляманцкай працы, прызначаны рэдактарам і старэйшым рэфэрэнтам у прэзыдыюме Вярхоўнай Рады Кіргіскай ССР. З 1983 году зьяўляўся сябрам Саюзу пісьменьнікаў СССР. З 1987 па 1989 гады — намесьнік старшыні Першамайскага райвыканкаму м. Фрунзэ. У 1989 годзе звольніўся з усіх пасадаў і пачаў кар’еру ў бізнэсе. Спачатку да 1997 году займаў пасаду дырэктара навукова-вытворчай фірмы «Форум», а потым з 1997 па 1999 год — генэральны дырэктар АТ «Кыргызавтомаш». З 1999 па 2004 год прызначаны старшынём рады дырэктараў Прамысловай групы «Форум», з 2004 па 2005 год старшыня рады дырэктараў карпарацыі «Кыргызаўтамаш». У 2004 годзе ўключаны ў сотню багатых людзей Кыргыстану.

Дзяржаўная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Raisa Atambayeva, Almazbeк Atambayev, Ilham Aliyev and Mehriban Aliyeva in 2012

З 1995 па 2000 абраны паслом Сходу народных прадстаўнікоў сабору 2-га скліканьня. Паўторна высоўваўся кандыдатам у паслы сабору 3-га скліканьня па сваёй акрузе, але прайграў выбары. На выбарах у прэзыдэнты Кыргыскай рэспублікі ў 2000 годзе заняў трэцяе месца.

Пасьля дзяржаўнага перавароту ў Кыргыстане ў сакавіку 2005 году, зь верасьня 2005 па красавік 2006 году — міністар прамысловасьці, гандлю й турызму Кыргыскай Рэспублікі. З 30 сакавіка 2007 па 28 лістапада 2007 году прэм’ер-міністар Рэспублікі.

Пасьля Красавіцкага перавароту 2010 году, з 7 красавіка 2010 году намесьнік кіраўніка часовага ўрада па эканоміцы. 13 ліпеня 2010 падаў у адстаўку.

Выстаўляў сваю кандыдатуру на пост прэм’ер-міністра Кіргізыі, але з-за пазыцыі пана Жалалабадзкой вобласьці Бектура Асанава роднага брата Кадыржана Батырава падтрымкі ў саборы не атрымаў. Толькі пасьля адстаўкі Бектура Асанава з пасады пана Жалалабадзкой вобласьці 17 сьнежня 2010 году ён быў ізноў зацьверджаны кіраўніком ураду. 17 сьнежня 2010 году абраны першым прэм’ер-міністрам па новай канстытуцыі Кыргыскай Рэспублікі.

Тройчы выстаўляў сваю кандыдатуру на пасаду прэзыдэнта рэспублікі. І толькі ў трэці раз, — 30 кастрычніка 2011 году[2][3], — абраны ў першым туры прэзыдэнтам Кыргыстану. Уступіў на пасаду 1 сьнежня 2011 году. Зь Беларусьсю А. Атамбаеў мае вельмі напружаныя адносіны з-за прысутнасьці на Беларусі колішняга кіраўніка Кыргыстану Курманбэка Бакіева[4][5][6].

27 чэрвеня 2019 году дэпутаты пераважнай большасьцю галасоў пазбавілі Атамбаева недатыкальнасьці і статусу экс-прэзыдэнт Кіргізстану. Генэральная пракуратура знайшла падставы для абвінавачваньняў у карупцыі, якія высунулі супраць Атамбаева. Сам Атамбаеў называе абвінавачваньні палітычна матываванымі. У яго доме ў вёсцы Кой-Таш прыхільнікі былога прэзыдэнта стварылі штаб у яго падтрымку. 24 ліпеня Атамбаеў выляцеў у Расею праз расейскую авіябазу ў Канце, разьмешчаную за 20 кілямэтраў ад Бішкеку[7].

Алмазбэк Атамбаеў захапляецца напісаньнем песень, якія сам выконвае пад гітару. Узначальвае кіргіскі Літаратурны фонд пісьменьнікаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алмазбэк Атамбаеўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў