Алесь Шашкоў
Алесь Шашкоў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 студзеня 1923 |
Памёр | 2015 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Узнагароды |
Алесь Андрэевіч Шашкоў (3 студзеня 1923, Раманоўшчына, Сеньненскі павет, Віцебская губэрня — 2015) — беларускі пісьменьнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 3 студзеня 1923 году ў в. Раманоўшчына Сеньненскага павету Віцебскай губэрні ў сялянскай сям’і.
У 1941 годзе, па заканчэньні сярэдняй школы пайшоў у Савецкую Армію. Удзельнік нямецка-савецкай вайны. Удзельнічаў у баях на на заходнім, 1-м Прыбалтыйскім і 2-м Беларускім франтах[1]. Быў двойчы паранены.
Пасьля дэмабілізацыі ў 1947 годзе — адказны сакратар чашніцкай раённай газэты «Сцяг сацыялізма». У 1950 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ і стаў працаваць у газэце «Звязда». У 1954—1957 гадох — рэдактар аддзелу часопісу «Калгаснік Беларусі». У 1959 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1959), у 1961 скончыў завочна Літаратурны інстытут імя Максіма Горкага.
Працаваў адказным сакратаром рэдакцыі газэты «Літаратура і мастацтва», старшым рэдактарам на Беларускім радыё, галоўным рэдактарам у Міністэрстве культуры БССР, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Народная асьвета».
У апошнія гады жыў у Менску. Памёр у 2015 годзе.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкаваўся з 1947 году. Аўтар зборнікаў апавяданьняў «Зьмена» (1951), «Абуджэньне» (1955), «На рачных плёсах» (1956), «Раньняй вясною» (1957), «Сонца тушыць зоркі» (1959), «На вадзе і такое здараецца» (1966), зборніка аповесьцяў «Лань — рака лясная» (1979), раманаў «Спытай сваё сэрца…» (1971), «Навальніца сьпее ў цішыні» (1995). У творах асьвятляліся тэмы перажытага на вайне, пасьляваеннага жыцьця беларускай вёскі, складанасьць і непаўторнасьць чалавечых характараў.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лань — рака лясная: аповесць / А. Шашкоў. — Менск, 1960. — 148 с.
- На вадзе і такое здараецца: апавяданні / А. Шашкоў. — Менск, 1966. — 107 с.
- На рачных плёсах: апавяданні / А. Шашкоў. — Менск, 1956. — 98 с
- Навальніца спее ў цішыні: аповесць / А. Шашкоў. — Менск, 1969. — 315 с.
- Ранняй вясною: апавяданні / А. Шашкоў. — Менск, 1957.
- Сонца тушыць зоркі: апавяданні / А. Шашкоў. — Менск, 1959. — 142 с.
- Спытай сваё сэрца: раман; Навальніца спее ў цішыні: аповесць / А. Шашкоў. — Менск, 1983. — 575 с.
- Выбранае: раманы / А. Шашкоў. — Менск, 1995.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Чырвонай Зоркі,
- мэдалі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шашкоў Алесь Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Менск, 2001. — Т. 18. — С. 399.
- Шашкоў Алесь // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5: Скамарохі — Яшчур. — 702 с. — 9500 ас. — С. 568.
- Алесь Шашкоў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X. — С. 603.