Алесь Крыга
Алесь Крыга | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 траўня 1943 (81 год) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Але́сь Кры́га, сапраўднае імя Аляксандар Аляксандравіч Асіпе́нка (нар. 1 траўня 1943, Менск) — беларускі пісьменьнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў пісьменьніцкай сям’і. Па сканчэньні дзесяцігодкі ў 1960 року працаваў на Менскім заводзе аўтаматычных ліній фрэзэравальнікам. Навучаўся на вячэрнім, потым на завочным аддзяленьні Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1989 року. У 1962—1966 роках служыў на Вайскова-марскім флёце СССР.
З 1967 року — літсупрацоўнік рэдакцый рэспубліканскіх газэт „Чырвоная зьмена“, „Физкультурник Белоруссии“, „Піянэр Беларусі“. У 1971—1972 роках плаваў матросам траўлера на Поўначы. З 1972 року — літсупрацоўнік іванаўскай раённай газэты „Чырвоная звязда“, у 1989—1990 роках — загадчык аддзелу пісьмаў брагінскай раённай газэты „Маяк Палесся“. З 1990 року — стыльрэдактар газэты „Вячэрні Мінск“.
Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1975 року.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першую аповесьць «Я вернусь к тебе, море!» апублікаваў у 1965 г. (газета «На страже Заполярья»). Аўтар аповесьцяў «Паўночны фарватэр» (1971), «Порт прызначэньня» (1974), «Чайкі над полем» (часопіс «Маладосьць», 1978), «Марзянка для нелюбімых» (аповесьць і апавяданьні, 1988), кнігі для дзяцей «Медзьведзяня шукае сяброў» (1987), мастацка-публіцыстычнай кнігі «Выбух над Прыпяцьцю» (часопіс «Полымя», 1990).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 8: Канто — Кулі. — С. Крыга Алесь.