Алесь Дуброўскі
Алесь Дуброўскі | |
Аляксандар Уладзімеравіч Дуброўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў |
Нарадзіўся | 18/11/1976 Наваградак |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Філёляг, тэоляг, прэзьбітар |
Жанр | Паэзія |
Дэбют | “Паміж небам і багнаю” (1997) |
Творы на сайце Kamunikat.org |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дуброўскі.
Але́сь Дубро́ўскі (Алéсь Дубро́ўскі-Саро́чанкаў у публікацыях паэтычных твораў; сапр. Аляксандар Уладзіміравіч Дуброўскі; 1976, Наваградак) — беларускі паэт, філёляг, тэоляг, прэзьбітар.
Вершы друкаваліся ў газэтах і часопісах, у калектыўных зборніках і анталёгіі беларускай паэзіі XX стагодзьдзя «Краса і сіла».
Аўтар кніг паэзіі «Паміж небам і багнаю» (1997), «Эстэтыка маўчаньня» (2011), «На тонкай нітачцы» (2021), манаграфіі «Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша» (2006), зборнікаў багаслоўскіх дасьледаваньняў і рэлігійнай публіцыстыкі, укладальнік вучэбных дапаможнікаў.
Сябра рэдкалегіі часопісу «Бярозка» і навуковага савету зборніка міжканфэсійных і міждысцыплінарных дасьледваньняў «Збожжа».
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 18 лістапада 1976 г. у Наваградку. З 1981 г. жыве ў Менску.[1]
Закончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1998), магістратуру (1999) і асьпірантуру (2002) па катэдры тэорыі літаратуры, і Тэалягічны інстытут Саюза хрысьціянаў веры эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь (2003). Кандыдат філялягічных навук, дацэнт. Доктар тэалёгіі, прэзьбітар.[2]
З 1993 па 1995 год працаваў зь перапынкам у рэдакцыі часопіса «Першацьвет» (быў старшынёй літаб’яднаньня і рэдактарам адзьдзела прозы),[1] настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школе (1998), выкладчыкам і загадчыкам вячэрняга адзьдзяленьня Тэалягічнага інстытуту Саюзу хрысьціянаў веры эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь (2000—2004), дацэнтам катэдры журналістыкі Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва (2005—2010), дацэнтам катэдры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2010—2021).[2] Звольніўся з БДУ 26 жніўня 2021 году «па пагадненьні бакоў» пасьля абвінавачаньня ў «парушэньні карпаратыўнай этыкі»[3].
Асноўныя напрамкі навуковых дасьледаваньняў: вершазнаўства, функцыянальная стылістыка, тэорыя рэдагаваньня.[4]
Сябра рэдкалегіі часопісу «Бярозка» і навуковага савету зборніка міжканфэсійных і міждысцыплінарных дасьледваньняў «Збожжа»[5].
Літаратурная творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вершы друкаваліся ў газэтах і часопісах «Чырвоная зьмена», «Літаратура і мастацтва», «Полымя», «Маладосьць», «Нёман», «Першацьвет», «Бярозка» і іншых, у калектыўных зборніках і анталёгіі беларускай паэзіі XX стагодзьдзя «Краса і сіла».
Першы зборнік — «Паміж небам і багнаю» (1997) — выйшаў у Бібліятэцы часопіса «Маладосьць». Падзел кнігі на разьдзелы зроблены паводле храналягічнага прынцыпу — згодна з часам напісаньня вершаў, і паводле канцэпцыі кнігі — згодна зь лёгікай духоўнага разьвіцьця лірычнага героя.[6]
Другая кніга — «Эстэтыка маўчаньня» (2011) — адрозьніваецца шырынёй дыяпазону інтанацый: ад іроніі (разьдзел «Пародыі без арыгіналаў») да філязофска-багаслоўскай сур’ёзнасьці (лірычная паэма «Новае неба»). Праз усю кнігу праходзіць матыў Слова і маўчаньня.[2] На думку паэткі Вікі Трэнас, «галоўнае ў кнізе — адчуванне няспыннага працэсу мысьлення і вельмі датклівага стаўлення да Слова, бо з Яго, як вядома з Бібліі, усё і пачалося.»[7]
Найноўшая кніга паэзіі — «На тонкай нітачцы» — вышла ў 2021 годзе ў выдавецтве «Галіяфы». Яна спалучае ў сабе непасрэднасьць сьветасузіраньня з глыбінёй філязофскіх абагульненьняў.[8]
Вершы перакладаліся на расейскую мову.
Багаслоўе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэма доктарскай дысэртацыі па тэалёгіі — «Пратэстанцкі фундамэнталізм на постсавецкай прасторы: багаслоўская рэфлексія і пэрспэктывы пераадоленьня» (2015).
Асноўны зьмест багаслоўскіх тэкстаў А. Дуброўскага — крытыка пратэстанцкага фундамэнталізму і дасьледаваньні на памежжы літаратуразнаўства і тэалёгіі, напр. кніга «Религия, преодолевающая себя». Фундамэналізму, у прыватнасьці, прысьвечана кніга «Ревность по вере? Два взгляда на фундаментализм», напісаная ў суаўтарстве са сьвятаром Цімафеем Алфёравым. У ёй А. Дуброўскі разглядае праблему пратэстанцкага фундамэнталізму, у той час як Ц. Алфёраў піша пра фундамэнталізм у праваслаўі.
Найбольшы ўплыў на аўтара зрабілі працы Паўля Ціліха, Ганса Кюнга, Іяхіма Ераміяса, Джэймса Дана, Дэвіда Боша, Н. Т. Райта; у пэўнай ступені — Карла Барта, Дытрыха Банхёфэра, Рудольфа Бультмана і інш.
Таксама А. Дуброўскі актыўна зьвяртаецца да казані. Найбольш публікацыяў у гэтым жанры — у пецярбурскай газэце «Мирт»,[9] а таксама на старонцы аўтара ў Фэйсбуку.
Кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алесь Дуброўскі Паміж небам і багнаю: Вершы, паэма. — Мінск: Дом прэсы, 1997. — 32 с. — (Бібліятэка часопіса "Маладосць", 3(105)). — 500 ас.
- А. У. Дуброўскі Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша. — Мінск: Рэйплац, 2006. — 128 с. — 100 ас. — ISBN 985-90065-1-2
- Дубровский, А. В. Русская литература. Учебно-методическое пособие. — Минск: Иппокрена, 2007. — 75 с.
- Алесь Дубровский Религия, преодолевающая себя. — Ирпень: Духовное возрождение, 2011. — 167 с. — ISBN 978-966-438-346-9
- Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў Эстэтыка маўчання: вершы, паэма. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 86 с. — (Кнігарня пісьменніка ; вып. 14). — 300 ас. — ISBN 978-985-7007-02-8
- Тимофей Алферов, Алесь Дубровский Ревность по вере? Два взгляда на фундаментализм. — Киев: Книгоноша, 2013. — 168 с. — (Диалог традиций). — ISBN 978-966-2615-41-8
- А.У. Дуброўскі (уклад.), Г.І. Басавай (рэд.) Культура маўлення. — БДУ, 2013. — 100 с. — 120 ас. — ISBN 978-985-518-949-8
- Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў На тонкай нітачцы: вершы. — Мінск: Галіяфы, 2021. — 86 с. — ISBN 978-985-7209-71-2
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Дуброўскі, Алесь Паміж небам i багнаю: Вершы, паэма. — Мінск: Дом прэсы, 1997. — (Бібліятэка часопіса "Маладосць").
- ^ а б в Інфармацыйна-бібліяграфічны сектара ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” (01.02.2019) Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў Персаналіі Навагрудскага краю. Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці.
- ^ 26 жніўня з кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі БДУ звольніўся «па пагадненні бакоў» кандыдат філалагічных навук, доктар тэалогіі, дацэнт, паэт і літаратуразнаўца Алесь Дуброўскі.. Хрысціянская візія (2021-08-28).
- ^ Александр Владимирович Дубровский - Aliaksandr U. Dubrouski (рас.) Медиалингвистика XXI век. Санкт-Петербургский государственный университет (2018).
- ^ Збожжа: зборнік міжканфесійных і міждысцыплінарных даследванняў. Выпуск 1. Царква, рэформы і Рэфармацыя. Мінск: Медысонт (2019).
- ^ Паміж небам i багнаю Камунікат беларуская інтэрнэт-бібліятэка
- ^ Віка Трэнас (11 лістапада 2011) Калі маўчанне — золата Літаратура і мастацтва №45 (4640), стар. 4.
- ^ 2021-ы ў кнігах. Літаратурны каляндар: люты. Радыё Свабода (06 люты 2021).
- ^ Алесь Дубровский (рас.). Интернет-газета «Мирт».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пэрсанальная старонка на сайце «Персаналіі Навагрудскага краю»
- Пэрсанальная старонка(недаступная спасылка) на сайце навуковай электроннай бібліятэкі eLibrary.ru
- Пэрсанальная старонка на сайце «Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Камунікат»