Алесь Гуркоў
Выгляд
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гуркоў.
Алесь Гуркоў | |
Дата нараджэньня | 11 жніўня 1965 (59 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | выдавец |
Месца працы | |
Сябра ў | Мартыралёг Беларусі, Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне» і Сьвітанак |
Алесь Гурко́ў (нар. 11 жніўня 1965, Менск) — беларускі грамадзка-культурны дзеяч, удзельнік незалежнага выдавецкага і моладзевага рухаў у другой палове 1980-х.
Арганізатар і кіраўнік нефармальнае моладзевае суполкі «Сьвітанак» Беларускага тэхналягічнага інстытуту, выдавец і рэдактар газэты «Студэнцкая думка» (1988—1989), адзін з заснавальнікаў і выдаўцоў газэты «Свабода» (1990). Браў актыўны ўдзел у акцыях беларускага моладзевага руху, арганізацыі «Мартыралёг Беларусі» і БНФ «Адраджэньне», дапамагаў іншым суполкам наладзіць выпуск самвыдату. Сябра БНФ ад 1988 году. Падчас вучобы быў пад спагнаньнямі з боку адміністрацыі інстытуту, выклікаўся ў пракуратуру для «субяседваньня». Пасьля 1991 адышоў ад палітычнай дзейнасьці і заняўся бізнэсам.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |