Алейная брама
Помнік абарончай архітэктуры | |
Алейная брама
| |
Алейная брама. З акварэлі Ю. Пешкі, каля 1800 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Алейная брама — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Магілёве. Знаходзілася ў земляным вале пры ўезьдзе на Рынак[a] з боку Дняпра. Твор архітэктуры рэнэсансу. У першай палове XIX стагодзьдзя ўлады Расейскай імпэрыі зруйнавалі браму.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атрымала сваю назву ад прылеглых крамаў, дзе гандлявалі льняным і канапляным алеем.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будаваньне брамы пачалося ў 1640-я гады і завяршылася ў 1646 годзе. У 1679—1692 гадох будынак рэгулярна рамантаваўся.
За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў ніжнім ярусе брамы захоўвалі порах, які выбухнуў у 1708 годзе. Таго ж году будынак моцна пацярпеў ад пажару. Пазьней браму аднавілі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), у выніку якога Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у першай палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі браму.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры рэнэсансу. Гэты быў масіўны чатырохкутны ў пляне будынак з падоўжанай праезнай часткай. Сьцены ўмацоўваліся контрфорсамі. Фасад падзяляўся нішамі.
Усярэдзіне разьмяшчаліся сходы. Першы паверх праразалі высокія праезныя аркі. Другі ярус займала капліца, вокны якой мелі выгляд байніцаў. Трэці ярус выконваў ваенныя функцыі і меў байніцы, тут стаялі гарматы.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашняя афіцыйная назва — плошча Славы
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ткачев М. А. Замки Беларуси / М. А. Ткачев. — Мн.: Беларусь, 2002. — 200 с.: ил. ISBN 985-07-0418-7.