Перайсьці да зьместу

Алег Махнюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алег Махнюк
Дата нараджэньня 7 жніўня 1928(1928-08-07)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 лютага 2009(2009-02-21) (80 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр

Алег Махнюк (7 жніўня 1928, Браслаўшчына — 21 лютага 2009, Нью-Джэрзі, ЗША) — беларускі грамадзкі дзяяч на эміграцыі. Мастак.

З 1944 году на чужыне. Браў актыўны ўдзел у беларускім скаўтынгу, вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Максіма Багдановіча ў Ватэнштэце (брытанская зона акупацыі, Ніжняя Саксонія).

Напрыканцы 1940-х перабраўся ў ЗША. Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці, напачатку ў моладзевым руху. Узяў удзел у І Кангрэсе беларусаў Амэрыкі, што прайшоў у Саўт-Рывэры, потым уваходзіў у кіруючыя органы Беларускага кангрэсавага камітэту.

Сьпяваў у беларускім хоры «Каліна», якім кіраваў Ксавэры Барысавец. У 1960-х высьвяціўся на дыякана, браў удзел у зьездах парафій, якія падпарадкоўваліся экзарху канстантынопальскага патрыярху ў ЗША.

Напрыканцы 1960-х беларусы Саўт-Рывэру вырашылі пабудаваць уласную царкву, самі капалі катлаван, самі рабілі фундамэнт. Махнюк у двары свайго дома зрабіў купал царквы. А потым яшчэ парабіў рамкі для абразоў, аналоі, іканастас, сходы для царквы.

Добра маляваў пэйзажы і працаваў як скульптар. На пяць гадоў перажыў жонку — мастачку Люду Махнюк.

24 лютага быў пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры побач з жонкай.