Алатыр (рака)
Выгляд
| Алатыр | |
Рака Алатыр ў Ардатаўскім раёне Мардовіі | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | Прыволскае ўзвышша |
| Вусьце | р. Сура |
| Вышыня вусьця | 79 м |
| Краіны басэйну | Расея |
| Вобласьці | Чувашыя, Мардовія і Ніжагародзкая вобласьць |
| Даўжыня | 269 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 46,2 м³/с |
| Плошча басэйну | 11200 км² |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
Алатыр (па-расейску: Алатырь, па-чуваску: Улатăр, па-эрзянску: Ратор) — рака ў Расеі, працякае ў Ніжагародзкай вобласьці, Мардовіі і Чувашыі. Вусьце знаходзіцца за 277 км ад вусьця па левым беразе Суры. Даўжыня 296 км, плошча басэйна 11 тыс. км². Выток прыкладна за 10 км на захад ад гораду Первамайска. У вярхоўях утварае мяжу паміж Ніжагародзкай вобласьцю і Мардовіяй, затым цячэ па тэрыторыях Первамайскага, Лукаянаўскага і Пачынкаўскага раёнаў Ніжагародзкай вобласьці, Ічалкаўскага і Ардатаўскага раёнаў Мардовіі, ніжняе цячэньне знаходзіцца ў Алатырскім раёне Чувашыі. Упадае ў Суру на паўночных ускраінах гораду Алатыр.
Рака працякае па паўночнай частцы Прыволжскага ўзвышша, па лясістай мясцовасьці. Прытокі: Інсар.