Акупаваныя
| «Акупаваныя» | |
| нарв. Okkupert | |
| Жанр | драма |
|---|---|
| Стваральнік | Эрык Шэльдб’ерг[d] |
| Сцэнарыст | Ю Нэсьбё |
| Рэжысэр | Эрык Скьёлдберг(no) |
| У ролях | Гэнрык Мэстад(no), Анэ Даль Торп(no) |
| Кампазытар | Нікаляс Сілітоў(en) |
| Краіна | Нарвэгія |
| Колькасьць сэзонаў | 1 |
| Колькасьць сэрыяў | 10 |
| Мова | нарвэская |
| Вытворчасьць | |
| Прадусар | Гудні Гумэльвол |
| Выканаўчыя прадусары | Ю Нэсьбё |
| Апэратар | Джон-Андрэас Андэрсэн(no) |
| Мантаж | Свэрыр Крысцьянстан |
| Вытворчасьць | «Жоўты птах»(sv) (Стакгольм, Швэцыя) |
| Даўжыня сэрыі | 45 хвілінаў |
| Бюджэт | 90 млн нарвэскіх кронаў ($11 млн) |
| Трансьляцыя | |
| Тэлеканал | «ТБ 2»(no) |
| На экранах | 4 кастрычніка 2015 (10 гадоў таму) — |
| Фармат відэа | 16:9[d] |
| Храналёгія | |
| Папярэдні | «Першапраходзец»(no) (2013) |
| Спасылкі | |
| Афіцыйны сайт | |
| Старонка на IMDb | |
«Акупаваныя» — нарвэскі тэлевізійны сэрыял 2015 году, зроблены швэдзкай кінастудыяй «Жоўты птах». Першы сэзон трансьляваўся з 4 кастрычніка да 29 лістапада 2015 году нарвэскім каналам TV2[1]. Аўтарам ідэі і першай вэрсіі сцэнару быў нарвэскі пісьменьнік Ю Нэсьбё, які распачаў над ім працу ў 2008 годзе[2].
Першую сэрыю 4 кастрычніка 2015 г. паглядзелі 633 тыс. (13%) жыхароў Нарвэгіі. Напярэдадні прэм’еры правы на паказ сэрыялу ў перакладзе прадалі тэлеканалам у 10 дзяржавах Эўропы: Брытаніі, Бэльгіі, Даніі, Ісьляндыі, Люксэмбургу, Нідэрляндах, Нямеччыне, Фінляндыі, Францыі, Швэцыі[3]. Таксама перакладзены фільм паказалі ў Аўстраліі, Гішпаніі, Польшчы, ЗША і Эстоніі.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Падзеі сэрыялу адбываюцца ў недалёкай будучыні. Нарвэгія адмаўляецца ад здабычы нафты пасьля экалягічнай катастрофы, падчас якой загінула 400 чалавек. Гэта пагражае выбухам сусьветнага энэргетычнага крызісу. Расея пры маўклівай падтрымцы Эўразьвязу праводзіць хуткае і некрывавае ўварваньне ў Нарвэгію, каб прымусіць краіну да аднаўленьня здабычы нафты і збалянсаваньня раўнавагі сусьветнай здабычы нафты. Афіцыйнай падставай зьяўляецца аднаўленьне паставак нафты ў Эўропу. Але расейцы плянуюць пакінуць кантроль за здабычай нафты за сабою, захоўваючы пры гэтым сацыяльны лад жыцьця.
Нарвэскі прэм’ер Хэнрык Мэстад выкручваецца паміж грамадзкай думкай, якая патрабуе выгнаньня расейцаў з краіны, ды расейскай амбасадаркай, якая яго шантажуе. Само грамадзтва дзеліцца: ад калябарацыі з акупантамі да спробаў узброенага паўстаньня. Ахоўнік прэм’ера Эльдра Скар выпадкова трапляе ўплеценым у змову дзеля выгнаньню расейцаў з Нарвэгіі[4].
Сэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы сэзон
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| № | Нарвэская назва | прэм’ера | Назва па-беларуску |
|---|---|---|---|
| 1 | April | 4 кастрычніка 2015 | Красавік |
| 2 | Maj | 4 кастрычніка 2015 | Травень |
| 3 | Juni | 11 кастрычніка 2015 | Чэрвень |
| 4 | Juli | 18 кастрычніка 2015 | Ліпень |
| 5 | Augusti | 25 кастрычніка 2015 | Жнівень |
| 6 | September | 1 лістапада 2015 | Верасень |
| 7 | Oktober | 8 лістапада 2015 | Кастрычнік |
| 8 | November | 15 лістапада 2015 | Лістапад |
| 9 | December — Del 1 | 22 лістапада 2015 | Сьнежань — частка 1 |
| 10 | December — Del 2 | 29 лістапада 2015 | Сьнежань — частка 2 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Okkupert — 2005 — filmweb.no
- ↑ Расея атакуе і акупуе Нарвэгію — найнрўшы скандынаўскі сэрыял
- ↑ Інтэрнэт абмяркоўвае сэрыял пра расейскую акупацыю Нарвэгіі // Радыё «Свабода», 6 кастрычніка 2015 г. Праверана 20 чэрвеня 2016 г.
- ↑ Серыял «Акупаваныя» прымушае добра папрацаваць мазгамі, Наша Ніва, 25.04.2016