Перайсьці да зьместу

Аксана Цылько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аксана Мікалаеўна Цылько
Род дзейнасьці нагляд за выкананьнем права
Дата нараджэньня 16 верасьня 1973 (51 год)
Месца нараджэньня Сьцяг СССРСССР, БССР,
Гомельская вобласьць,
Петрыкаўскі раён,
в. Млынок
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя вышэйшая
кандыдат эканамічных навук
Месца вучобы Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1995 год)
Пасада Старшыня КДК па Берасьцейскае вобласьці
Час студзень 2020
Сайт Старонка ў сеціве

Аксана Мікалаеўна Цылько[1] — Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Берасьцейскае вобласьці. Яна нарадзілася 16 верасьня 1973 г. у в. Млынок Петрыкаўскага раёна Гомельскае вобласьці. Вучылася ў сярэдняе школе. Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1995 годзе, а затым асьпірантуру Беларускага навукова-дасьледчага інстытута эканомікі і інфармацыі АПК у 1998 годзе. З 1998 г. па 2004 г. — навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік БелНДІ эканомікі і інфармацыі АПК (з 22.06.1999 — БелНДІ аграрнай эканомікі, з 18.03.2003 — дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут аграрнай эканомікі НАН Беларусі»). З 2004 г. па 2011 г. на пасадзе галоўны спэцыяліст, начальнік аддзела ўправы абласное службы занятасьці насельніцтва Менскага аблвыканкама (з 2007 года ўправа ў складзе камітэта па працы, занятасьці і сацыяльнае абароне Менаблвыканкама), начальнік гэтае ўправы.

З 2011 г. пачала рабіць у Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь на пасадах галоўнага спэцыяліста галоўнае ўправы кантролю за работаю галін сацыяльнае сфэры, намесьніка начальніка ўправы галоўнае ўправы кантролю за працай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў, намесьніка начальніка галоўнае аналітычнае ўправы — начальніка ўправы аналізу і плянаваньня. У студзені 2020 г. прызначана старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Берасьцейскае вобласьці. Аб’яўлена Падзяка Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе.

  • Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1995 год);
  • асьпірантура Беларускага навукова-дасьледчага інстытута эканомікі і інфармацыі АПК (1998 год);
  • кандыдат эканамічных навук.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]