Перайсьці да зьместу

Акоп Ішханян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Акоп Ішханян
Дата нараджэньня 27 ліпеня 1938(1938-07-27) (86 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак скульптар
Месца працы
Сябра ў Artist Union of Armenia[d]

Акоп Ішханян (па-армянску: Հակոբ Իշխանյան, 27 ліпеня 1938 у Каіры) — армянскі мастак і скульптар, які працаваў у ЗША і СССР.

Нарадзіўся ў Каіры (Эгіпет). У 1948 годзе эміграваў з сям'ёй у СССР, скончыў у 1968 годзе мастацка-тэатральны факультэт Ерэванскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Браў удзел у шэрагу рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставак. З 1968 года сябра Саюзу мастакоў Армянскай ССР, да 1977 году выкладаў у Ерэванскім пэдагагічным інстытуце. У 1977 годзе эміграваў у ЗША[1].

Працы Акопа Ішханяна выстаўлены ў Нацыянальнай галерэі Армэніі, а таксама прадстаўлены ў прыватных калекцыях па ўсім сьвеце[2][3].

У ЗША Ішханян працаваў дызайнэрам, ствараючы розныя скульптуры і карціны на замову, а таксама выкладаючы ювэлірную справу ў цэнтры мастацтваў Джосьлін у Торансе з 1990 па 1994 гады. Таксама ён вядомы як філятэліст, што зьбіраючы маркі з 1960-х гадоў. Ім распрацаваны сотні ўнікальных марак, у тым ліку і юбілейная марка Армянскай асацыяцыі філятэлістаў. З 2000 году Ішханян стварае эскізы памятных залатых і срэбных манэт.

  • 1988 — Art Center College (Пасадэна, ЗША)
  • 1994 — Biscotti Books (Пасадэна, ЗША)

Групавыя выстаўкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Анаіт.
  • 1967 — Баўгарыя
  • 1969 — Польшча
  • 1971 — Чэхаславакія
  • 1979 — Скайлайн-цэнтар, Топанга, ЗША
  • 1985 — Армянскі цэнтар, Дэтройт, ЗША
  • 1987 — Галерэі Рычарда/Бенэта, Лос-Анжэлес, ЗША
  • 1987 — Галерэя Эвіян, Нью-Ёрк, ЗША
  • 1988 — Даўнтаўн Шоу, Лос-Анжэлес, ЗША
  • 1989 — Цэнтар мастацтваў Джосьлін, Торанс, ЗША
  • 1993 — Цэнтар мастацтваў Джосьлін, Торанс, ЗША
  • 1997 — California Dreamin, Фэст мастацтва ў Лонг-Бізун, ЗША
  • 1998 — Музэй мастацтва, Даўні, ЗША
  • 2011 — Сіла мастацтва, Каралеўская галерэя, Бёрбэнк, ЗША
  • 2014 — Гісторыя і краявід, музэй Арарат-Эскіджан, Мішн-Хілз, ЗША
  1. ^ Daniel Dznuni, «Armenian Artists» Yerevan, pages 192—193  (арм.)
  2. ^ Armenian Sculpture, Yerevan, Armenian National Gallery, 2004, 2008
  3. ^ Armenian National Gallery cite, Armenian Sculpture
  • Современное советское искусство. — М.: Советский художник, 1973. — С. 262—263.
  • Armenian art agenda, AAA Publishing House 1994, ISBN 0-9697620-0-4
  • Hagop Ishkanian 1962—2008, 2008 ISBN 978-1-60725-611-3