Азор (фільм)
Азор | |
па-эрзянску: Азор | |
Жанр | драма |
---|---|
Рэжысэр | Бакіч Відзяй |
Сцэнарыст | Аляксандар Учаваткін |
Прадусар | Аляксандар Учаваткін |
У ролях | Павал Міхайлаў |
Кампазытар | Бакіч Відзяй |
Вытворчасьць | Paro Production |
Дата выхаду | 2018 |
Працягласьць | 83 хвіліна |
Краіна | Расея |
Мова | эрзянская |
Бюджэт | 3 млн 750 тыс. расейскіх рублёў |
«Азор» (па-беларуску: Гаспадар) — першы[1] мастацкі фільм эрзянскай мовай, прэм’ера якога адбылася ў 2018 року. Рэжысэр — эрзянскі кампазытар і сьпявак Бакіч Відзяй (Віктар Чычайкін), аўтар сцэнару — саліст гурту «Торама» Аляксандар Учаваткін.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Азор» ёсьць экранізацыяй легенды пра эрзянскіх багатыроў. У 1237 року на зямлю, якую насялялі эрзяне, прыйшлі манголы. Галоўны герой, малады хлопец Азор сустрэў у лесе мангольскі аддзел, але пасьля няўдалай спробы схавацца апынуўся ў чужынскім палоне. Ён адмовіўся далучыцца да мангольскага войска і падчас уцёкаў атрымаў раненьне стралой мангольскага лучніка. Паранены, ён дабраўся да роднай вёскі, дзе стаў сьведкам пажару і сваволі налётнікаў: забойстваў і рабаваньня мясцовых жыхароў. Параненага Азора лечыць мясцовая знахарка. Акрыяўшы, Азор рушыць на пошукі эрзянскага інязора Пургаза, які даручае яму заданьне. Ад ягонага выкананьня залежыць выратаваньне ўсяго народу[2].
Стварэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэжысэрам фільма выступіў эрзянскі музыка і кампазытар Бакіч Відзяй (Віктар Чычайкін). Сцэнар напісаў саліст гурту «Торама», кандыдат філялягічных навук Аляксандар Учаваткін. Для абодвух гэта быў дэбют у кінэматографе[3]. Акторамі (акрамя галоўнай ролі) таксама былі непрафэсіяналы[4].
Фільм зьняты на ахвяраваньні жыхароў Расеі й іншых краінаў. Строі і рэквізыт прадаставіў нацыянальны тэатар Татарстану. Здымкі пачаліся ў 2015 року і адбываліся ў Ацяшаўскім, Ардатаўскім, Дубёнскім і Качкураўскім раёнах Мардовіі[5].
Першы закрыты паказ адбыўся ў кастрычніку 2017 року.
Ролі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Актор | Роля |
---|---|
Павал Міхайлаў | Азор |
Іван Баяркін | Юртай |
Вячаслаў Гагарын | Пургаз |
Аляксандар Маколаў | Кемай |
Генадзь Кітайкін | Арыс |
Андрэй Авяр’янаў | Іневат |
Андрэй Ладзяшкін | Кудаш |
Іван Валгушкін | Кічай |
Яўген Трошкін | Дарай |
Яўген Комкін | Келемас |
Аляксандар Дзюк | Ушмай |
Аляксандар Учаваткін | Вежай |
Раіса Вадзясава | Кірдзява |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ В Саранске состоится премьера первого в истории Мордовии фильма «Азор» (рас.) Kinomania Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ Официальный сайт фильма «Азор» (рас.) Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ Anashkin, Sergei (2019) A panorama of Russia’s ethnic cinema (анг.) KinoKultura: Issue 63 Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ «Азор» — с эрзянского — «Хозяин» (рас.) Культура → Кино. Новая жизнь (24 студзеня 2019). Праверана 24 красавіка 2022 г.
- ^ В Саранске презентовали первый художественный фильм на эрзянском языке «Азор» (рас.) Новости Саранска и Мордовии «Столица С» Праверана 24 красавіка 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (рас.)