Інязор
Інязо́р (па-макшанску: оцязор, па-эрзянску: инязор) — сацыяльны тытул, якім у мардоўскіх мовах называюць валадара.
Тытул «каназор», імаверна, пранікнуў у мардоўскую лексыку ад цюркаў альбо валжанскіх булгараў. Ім мардва, пэўна, называла галаву Валжанскай Булгарыі, а пасьля ўлусбэка, які стаяў на чале ўлуса Мухша (Мохшы), або вялікага хана Залатой Арды, казанскіх ханаў.
Сацыяльныя тытулы «інязор», «ацязор» адлюстравалі прынцыпова новы этап сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця мардвы — пераход яе ад даклясавага грамадзтва да клясавага. Калі кожнае зь першабытных мардоўскіх плямёнаў ачольваў цюшця, дык у працэсе кансалідацыі ў зьвяз плямёнаў, а пасьля ў мардоўскую народнасьць на яе чале станае адзінаўласны інязор.
Першым інязорам быў адзін з племянных правадыроў, што знайшло адлюстраваньне ў эпічных песьнях і паданьнях мардвы пра Цюшцю-інязора як трымальніка ўсёй мардоўскай зямлі. З далучэньнем мардоўскай зямлі да Расеі інязорамі мардва стала называць расейскіх цароў, імпэратараў.
Па развале СССР у асяродку эрзянскіх актывістаў зьявіўся тытул «Інязор эрзянскага народу», якога абіраюць сябры рады старэйшынаў(d) на сьвята Раськень Озкс.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мокшин Н. Ф. Инязор // Мордовия / гл. ред. А. И. Сухарев. — Саранск: Мордовское книжное издательство, 2003. — Т. 1 (А—М). — С. 364. — 576 с. — ISBN 5-7595-1543-8