Адам Улодэк
Адам Влодэк | |
Adam Włodek | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 жніўня 1922 (101 год) Кракаў, Другая Рэч Паспалітая |
Памёр | 19 студзеня 1986 Кракаў, Польская Народная Рэспубліка |
Пахаваны | |
Сужэнец | Віслава Шымборска |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, рэдактар, перакладнік |
Мова | польская |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Влодэк.
Ада́м Вло́дэк (па-польску: Adam Włodek; 8 жніўня 1922, Кракаў — 19 студзеня 1986, тамсама) — польскі паэт, рэдактар, перакладнік.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дабраахвотнікам браў удзел у Верасьнёўскай кампаніі 1939. У часе нямецкай акупацыі дзейнічаў у культурным падпольлі, быў рэдактарам «Biblioteki Poetyckiej» (1943—1945). Па вайне працаваў рэдактарам у кракаўскай прэсе, між іншага ў «Dzienniku Polskim» і «Dzienniku Literackim» (1953—1954)[1].
У красавіку 1948 ажаніўся зь Віславай Шымборскай[2]; жылі ў Доме літаратараў на вул. Крупнічай, 22. Шлюб скончыўся разводам у 1954. Пад ягоным уплывам Віслава Шымборска прыняла камуністычны сьветапогляд, у 1950 року разам далучыліся да ПАРП[3]. У 1957 року, аднак, Влодэк выйшаў з партыі (Шымборска — у 1966)[4].
Памёр у Кракаве, пахаваны на Ракавіцкіх могілках (квартал M, шэраг 2).
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адам Влодэк выдаў 10 зборнікаў вершаў[1] і іншых твораў:
- Wiązanka jaskrów (кансьпірацыйнае выданьне, 1944),
- Arkusz poetycki (кансьпірацыйнае выданьне, 1944),
- Najcichszy sztandar (кансьпірацыйнае ананімнае выданьне 1944, кніжнак 1945),
- Mruczek w butach (1948, ілюстрацыі Віславы Шымборскай[5]),
- Z trzynastu lat: 1939—1952 (1953),
- Uważnie mijam (1963),
- Wiersze wybrane (1973).,
- Prezent. Wiersze dawne i nowe (1989, пасьмяротнае выданьне),
- Nasz łup wojenny (1970, успаміны, пасьмяротнае выданьне).
Пераклаў творы Яна Піляржа, Власты Дворжачкавай, Францішка Галяса, Канстантына Бібля, Яраслава Сайфэрта, вершы расейскага паэта Уладзімера Маякоўскага, нямецкага Райнэра Марыі Рыльке і ангельскага Оскара Ўайлда[1].
Вершы Адама Ўлодка перакладзеныя на баўгарскую, чэскую, нямецкую, расейскую мовы[6].
Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2012 року згодна з тэстамэнтам Віславы Шымборскай была заснаваная прэмія імя Адама Влодка, якая ўручаецца маладым літаратарам[7]. Першае ўганараваньне мела адбыцца ў 2013 року, аднак пасьля абнародаваньня інфармацыі пра супрацоўніцтва Адама Влодка з Управай бясьпекі ў 1950-я польскі Інстытут кнігі адмовіўся ўдзельнічаць у вызначэньні пераможцаў[8], пасьля чаго Фундацыя імя Віславы Шымборскай паведаміла, што ў гэтым року ўручэньне прэміі ня будзе ладзіцца[9].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в U. Klatka. Listy Haliny Poświatowskiej do Adama Włodka (1957—1959) // Ruch Literacki. — 2001. — № 4.
- ^ sylwetka Wisławy Szymborskiej na stronie wydawnictwa a5
- ^ Anna Bikont, Joanna Szczęsna, Gazeta Wyborcza 4 lutego 2012
- ^ Максімюк, Ян (18 студзеня 2013) Цені мінулага: пісьменьнікі і спэцслужбы Блогі. Радыё «Свабода». Праверана 18 студзеня 2013 г.
- ^ Jolanta Nowaczyk. (2009-08-18) Pierwsza dama liryki polskiej — Wisława Szymborska(пол.) polskiemuzy Праверана 2012-02-01 г.
- ^ Anonim. (18 верасьня 2000) Adam Wlodek, Sześć godzin psychozy(пол.) hyperreal Праверана 18 студзеня 2013 г.
- ^ Podstawowe informacje(пол.). Fundacja Wisławy Szymborskiej. Праверана 18 студзеня 2013 г.
- ^ Adam Włodek, mąż noblistki donosicielem UB(пол.). Zygfryd Gdeczyk (2 студзеня 2013). Праверана 18 студзеня 2013 г.
- ^ Nagroda im. Donosiciela Adama Włodka (oświadczenia)(пол.) Niezależne forum publicystów Праверана 18 студзеня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Польскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
- Вінцэнты Фабэр. «Сардэчнае слова пра паэта»(пол.)