Перайсьці да зьместу

Адам Бялькевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адам Бялькевіч
Дата нараджэньня 1796
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1840
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак лекар
Месца працы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бялькевіч.

Адам Бялькевіч (1798, Вільня — 1840) — навуковец-мэдык. Прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту (1827).

З роду Бялькевічаў, меў брата Антонія. У 1815—1820 навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце, у 1822—1823 кшталтаваў веды ў Санкт-Пецярбургу і Маскве. З 1837 лекар.

З 1825 выкладаў у Віленскім унівэрсытэце, ад’юнкт анатоміі. Гатаваў прэпараты для ўнівэрсытэцкага анатамічнага тэатру. Праводзіў дасьледаваньні ў галінах батанікі і арніталёгіі.

Этнограф і гісторык А. Кіркор пісаў[1]:

« Адам Белькевич, профессор анатомии, кроме учёности и замечательных способностей, отличался особенною любовью к своим слушателям, умел угадывать таланты и направлять их. Анатомический кабинет в Вильне доведён был усилиями Белькевича до 2528 нумеров. »
  1. ^ А. К. Киркор. Вильно // Живописная Россия. Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. Под общей редакцией П. П. Семенова, вице-председателя императорского Русского географического общества. Том третий. Часть первая. Санкт-Петербург — Москва: Издание книгопродавца-типографа М. О. Вольфа, 1882. С. 154.