Агуду
Агуду | |||||
![]() | |||||
| |||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 16 722,16401 чал. | ||||
Тэлефонны код: | 55 | ||||
Паштовы індэкс: | 96540-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 29°38′43″ пд. ш. 53°14′24″ з. д. / 29.64528° пд. ш. 53.24° з. д.Каардынаты: 29°38′43″ пд. ш. 53°14′24″ з. д. / 29.64528° пд. ш. 53.24° з. д. | ||||
Агуду на мапе Бразыліі ![]() ![]() Агуду | |||||
![]() | |||||
http://www.agudo.rs.gov.br |
Агу́ду (па-партугальску: Agudo) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала блізу 16,4 тысяч чалавек[1].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Археалягічныя зьвесткі паказваюць, што гэтая рэгіён быў заселены чалавекам яшчэ 8000 гадоў таму. Першымі эўрапейцамі, якія прыбылі сюды, былі езуіцкія сьвятары, якія ў XVI стагодзьдзі з хрысьціянскімі місіямі зьявіліся ня толькі тут, але і на тэрыторыях сучаснай Аргентыны, Парагваю і іншых частак Бразыліі. Пазьней дзейнасьць езуітаў скарацілася і ўзмацніліся захады Гішпаніі і Партугаліі аб далучэньні земляў. Мясцовыя індзейцы пакутвалі на напады з поўначы з рэгіёну Сан-Паўлу з боку гандляроў рабамі. У 1857 годзе пачалася новая хваля іміграцыі, на гэты раз, засяленцы мелі ў большасьці нямецкае паходжаньне. У 2001 годзе ў Агуду быў выяўлены шкілет дыназаўра, пасьля аналізу, як паведамлялася, быў вынайдзены новы від птушкатазавых дыназаўраў, названага сакізаўрам.