Перайсьці да зьместу

Агрыніён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Агрыніён
Краіна: Грэцыя
Плошча:
  • 1229,33 км²
Вышыня: 91 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 48 924 чал. (2021)
Тэлефонны код: 26410
Паштовы індэкс: 30100
Геаграфічныя каардынаты: 38°37′35.0″ пн. ш. 21°24′32.4″ у. д. / 38.626389° пн. ш. 21.409° у. д. / 38.626389; 21.409Каардынаты: 38°37′35.0″ пн. ш. 21°24′32.4″ у. д. / 38.626389° пн. ш. 21.409° у. д. / 38.626389; 21.409
Агрыніён на мапе Грэцыі
Агрыніён
Агрыніён
Агрыніён
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.agrinio.gr/

Агрыніён (па-грэцку: Αγρίνιο) — горад у Грэцыі, які месьціцца ў правінцыі Этолія і Акарнанія. Гэта эканамічны цэнтар нома, не зважаючы на тое, што адміністрацыйным цэнтрам правінцыі ёсьць Місалёнгіян.

Цэнтральны пляц.

Паводле міталёгіі старажытны Агрыніён быў пабудаваны каралём Агрыюсам, які быў сынам Партаона[1]. Агрыніён быў часткай Эталійскай лігі, але пазьней быў разбураны Касандрам у 314 годзе да н. э. падчас войнаў лігі супраць Македонскага каралеўства. Горад зноў паўстаў у асманскі пэрыяд пад назовам Урахоры і акрамя грэцкага насельніцтва тут таксама жылі туркі. У 1585 годзе места запусьцела за час паўстаньня Тэадораса Мігаса. У пачатку XVIII стагодзьдзя стаў адміністрацыйным цэнтрам Этоліі і Акарнаніі, якія тады былі вядомыя як санджак Карлелі.

Урахоры браў удзел у Грэцкай рэвалюцыі і быў часова вызвалены групай арміі на чале з Алексакісам Уляхапулясам 11 чэрвеня 1821 году. У жніўні 1822 году, калі войскі Рэшыда Мэхмэда-пашы дакрочылі да Ўрахоры, мясцовыя жыхары вырашылі спаліць места і эвакуявацца, прытрымліваючыся стратэгіі выпаленай зямлі. Апусьцелы горад зноў захапілі туркі. Горад быў канчаткова ўключаны ў межы нованароджанай грэцкай дзяржавы ў 1832 годзе паводле Канстантынопальскага дагавора, які быў складзены 9 ліпеня 1832 году, і быў перайменаваны паводле сваёй старажытнай назвы ў Агрыніён.

У наступныя гады па вызваленьні горад заквітнеў, асабліва ў канцы XIX стагодзьдзя і на пачатку XX стагодзьдзя. Пасьля Грэка-турэцкай вайны і Малаазіяцкай катастрофы шмат грэцкіх уцекачоў з Малой Азіі пасяліліся ў горадзе. У той жа пэрыяд адбылася значная нутраная іміграцыя ў Агрыніён з усяго рэгіёну Этолія і Акарнаніі, а таксама з рэгіёну Эпіра і Эўрытаніі.

  1. ^ Gerasimos Papatrehas (1991). «The history of Agrinion». Municipality of Agrinion.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]