Перайсьці да зьместу

Аграхімія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аграхі́мія, агранамічная хімія (стар.-грэц. agros, поле + хімія) — навука пра жыўленьне расьлін, выкарыстаньне ўгнаеньняў і хімічных сродкаў, пра хімічныя працэсы, што адбываюцца ў глебе і расьлінах. На ёй заснавана хімізацыя сельскай гаспадаркі[1]. Аграхімія належыць да прыродазнаўчых навук і шчыльна зьвязаная з хіміяй, глебазнаўствам, фізыялёгіяй і біяхіміяй расьлінаў.

Упершыню дасьледаваньні ў галіне аграхіміі праводзіліся ў Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчай акадэміі[1].

З 1931 году ў Менску працуе «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дасьледаваньні ў галіне аграхіміі таксама праводзяцца ў Навукова-практычным цэнтры земляробства, Інстытуце мэліярацыі, Інстытуце пладаводзтва, Інстытуце агародніцтва. Робяцца разьлікі плянавай ды фактычнай акупнасьці ўгнаеньняў (Тамара Кулакоўская, Ёсіф Багдзевіч ды іншыя)[1].

  1. 1 2 3 Шкурынаў П. І. Аграхімія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 1: А — Аршын. — С. 85.