Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Праект:Шахматы
Выгляд
Гэта старонка абмеркаваньняў і прапановаў для старонкі Праект:Шахматы |
|
|
Шукаць крыніцы: Google (кнігі · навіны · акадэмія · відарысы · ВП крыніцы) · JSTOR (анг.) · БВ · Беларуская Палічка · Slounik.org · Архіў Інтэрнэту (анг.) |
Думаю, што слушнай назвай будзе Ладзьдзя. --zedlik 22:48, 8 жніўня 2008 (UTC)
- Прынамсі, гэта будзе пасьлядоўна. Але я спыніўся быў на варыянце "ладдзя", бо мне іншы варыянт здаўся надта "раздзьмутым". Добра, выпраўляю. --Taravyvan Adijene 18:26, 9 жніўня 2008 (UTC)
- Ну, гэта па правілах так, нічога тут ня зробіш. [1]
- А вось, дарэчы, па гэтым запыце знайшлося крыху датычнага беларускай шахматнай тэрміналёгіі і ўвогуле беларускіх шахматаў:
- http://bychess.info/nn/ — архіў былой рубрыкі пра шахматы ў НН. У прыватнасьці, цікавы артыкул пра тэрміналёгію. Увогуле нічога такі сайцік.
- http://www.br23.net/be/2005/10/19/chess-terminology-in-belarusian/
- http://nashaziamlia.org/2008/04/01/1296/
- Магчыма, вам будзе цікава.
- zedlik 22:05, 9 жніўня 2008 (UTC)
- Дзякуй! Вельмі карысныя спасылкі. Пра абмеркаваньне ў блёгу Рыдзеля чытаў, але спыніўся пакуль што на "нулявым варыянце" назваў фігураў паводле Караткевіча. Трэцяя спасылка - якраз тое, што трэба, па зьвестках пра гісторыю шахматаў у нашай краіне, надзвычай цікава!
- А вы ня хочаце хіба далучыцца? --Taravyvan Adijene 16:28, 10 жніўня 2008 (UTC)
- Праблема ў тым, што мала часу і вельмі шмат трэба яшчэ зрабіць па іншых артыкулах і рабатызацыі, што было заплянаванае ўжо даўно. Можа калі з часам, але ня ведаю. --zedlik 23:31, 10 жніўня 2008 (UTC)
Катэгорыі «Добрыя артыкулы Wiki»
[рэдагаваць крыніцу]Ня ведаю, адкуль на старонцы Шахматы зьявіліся катэгорыі «Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы ar-wiki» і «Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы fi-wiki».
- Гэта з-за {{Link GA}}. Глядзіце таксама Абмеркаваньне катэгорыі:Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы sr-wiki. --EugeneZelenko 13:53, 12 жніўня 2008 (UTC)
Беларуская тэрміналёгія
[рэдагаваць крыніцу]Ракіроўка-? У ангельскай мове азначае прыблізна перамяшчэньне ў замак, у шэрагу эўрапейскіх моваў ужываны тэрмін "ракада" (аб'езд, аб'езны шлях).
Дарэчы, вось яшчэ адна праблема ў сувязі з шахматнай натацыяй: візыр і вершнік на адну літару, таму пакуль што спыніўся на варыянце скарачэньняў В і Вк адпаведна. --Taravyvan Adijene 10:46, 14 жніўня 2008 (UTC)
- А почему Вы сокращаете "визиря" до одной буквы, а "вершника" до двух? Для сравнения: в русской и украинской нотации король обозначается двумя буквами, а конь одной. Во-первых, логичнее более важной фигуре дать длинное написание (если уж нельзя обойтись одной буквой), а во-вторых, король ходит реже, чем конь. Думаю, что и ферзь по статистике делает в средней партии меньше ходов, чем конь, хотя не уверен. Но в дебютных справочниках коневых ходов заведомо больше, чем ферзёвых. Zabaznov 08:48, 12 красавіка 2009 (UTC)
- Дарэчы, слушна. Ці ёсьць якія прыклады выкарыстаньня скарачэньняў у беларускай мове? Так адразу прыкладаў не знайшоў, але пазначаць вершніка адной літарай было б зручней, бо, як на мой густ, хадоў ім робіцца болей, прынамсі бо гэта дзьве фігуры. —zedlik 16:31, 19 красавіка 2009 (UTC)
- Я прочитал по ссылкам выше статьи в "Нашей ниве" В. Рубинчика; там автор использует сокращения, тождественные украинской нотации: Кр, Ф, С, К и для ладьи - Т ("тура"). Zabaznov 06:15, 25 красавіка 2009 (UTC)
- Так, аргумэнты пра частату выкарыстаньня і досьвед ішых моваў мне падаюцца слушнымі. Тым больш што ніякіх спасылак на тое, што такія скарачэньні недзе выкарыстоўваліся, я не знайшой. Таму я б перагледзіў скарачэньні на карысьць Вз і В для візыра і вершніка адпаведна. Якія будуць меркаваньні ў іншых удзельнікаў? —zedlik 12:37, 27 красавіка 2009 (UTC)
- Я прочитал по ссылкам выше статьи в "Нашей ниве" В. Рубинчика; там автор использует сокращения, тождественные украинской нотации: Кр, Ф, С, К и для ладьи - Т ("тура"). Zabaznov 06:15, 25 красавіка 2009 (UTC)
Шаблёны
[рэдагаваць крыніцу]Думаю, варта пакінуць {{Шаблён:Настольная гульня}}, бо {{Шаблён:Гульня}} — болей шырокі панятак. --Taravyvan Adijene 22:21, 18 жніўня 2008 (UTC)