Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Правілы афармленьня

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вітаю! Прапаную дадаць да артыкула ўдакладненьне «Курсіў у назвах твораў»:

Выкарыстоўвайце курсіў для назваў твораў (кніг, фільмаў, тэлесэрыялаў, выставак, кампутарных гульняў, музычных альбомаў і твораў мастацтва). Назвы артыкулаў, разьдзелаў, песьняў, эпізодаў, сюжэтных лініяў, дасьледаваньняў замест гэтага заключаюцца ў двукосьсі.

Курсіў не выкарыстоўваецца для асноўных рэлігійных твораў. Многія з гэтых назваў таксама варта пісаць у загалоўным рэгістры.

Крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Manual_of_Style#Titles

З павагай, 097ллл (гутаркі) 17:15, 18 лістапада 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю. Ці не маглі б вы патлумачыць на канкрэтных прыкладах, дзе прапаноўваецца ўжываць курсіў, дзе двукосьсі? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:25, 19 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Вітаю. Адзін з прыкладаў ужываньня курсіва — музычныя альбомы (Zunge, Reise, Reise). Іншы прыклад — кнігі (en:Grimms’ Fairy Tales).
Прыклад двукосьсяў — самотнікі («Sport frei», «Seemann»).
З павагай, 097ллл (гутаркі) 15:27, 19 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Дзякую за ўдакладненьне. Асабіста я ня супраць такога дадатку. Мяркую хіба, што варта было б неяк больш яўна акрэсьліць, што ў выпадку курсіву гаворка ідзе як пра загалоўкі артыкулаў, так і пра афармленьне іх назваў ва ўводзінах, а ў выпадку двукосьсяў — толькі пра афармленьне іх назваў ва ўводзінах. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:26, 19 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
У мяне таксама ёсьць сумнеў наконт кніг: у беларускай мове, напэўна, склалася традыцыя заключаць іхныя назвы у двукосьсі, таму прапаную такую вэрсію:
Выкарыстоўвайце курсіў для назваў твораў (фільмаў, тэлесэрыялаў, выставак, кампутарных гульняў, музычных альбомаў і твораў мастацтва). Загаловак варта вылучаць курсівам з дапамогай шаблёну {{Загаловак курсівам}}.

Назвы кніг, газэтаў, артыкулаў, разьдзелаў, песьняў, эпізодаў, сюжэтных лініяў, дасьледаваньняў замест гэтага заключаюцца ў двукосьсі. Назву артыкула заключаць у двукосьсі ня варта.

Курсіў не выкарыстоўваецца для асноўных рэлігійных твораў. Многія з гэтых назваў таксама варта пісаць у загалоўным рэгістры.
У гэтым варыянце я таксама ўказаў удакладненьне пра загалоўкі. З павагай, 097ллл (гутаркі) 16:48, 19 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Сапраўды, так лепей. Дзякую. Удакладніў б толькі «Назву ў загалоўку артыкула заключаць у двукосьсі ня варта» замест «Назву артыкула заключаць у двукосьсі ня варта». Мяркую, варта яшчэ трохі пачакаць (пару дзён) і калі ніхто ня выкажа заўваг, то можна дадаць зьмены ў правіла. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:14, 19 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Дзякую. Канчатковы (пакуль) варыянт:
Выкарыстоўвайце курсіў для назваў твораў (фільмаў, тэлесэрыялаў, выставак, кампутарных гульняў, музычных альбомаў і твораў мастацтва). Загаловак варта вылучаць курсівам з дапамогай шаблёну {{Загаловак курсівам}}.

Назвы кніг, газэтаў, артыкулаў, разьдзелаў, песьняў, эпізодаў, сюжэтных лініяў, дасьледаваньняў замест гэтага заключаюцца ў двукосьсі. Назву ў загалоўку артыкула заключаць у двукосьсі ня варта.

Курсіў не выкарыстоўваецца для асноўных рэлігійных твораў. Многія з гэтых назваў таксама варта пісаць у загалоўным рэгістры.
З павагай, 097ллл (гутаркі) 17:21, 19 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Вітаю. Праз шэсьць дзён аніхто ня выказаў заўваг. Я дадам дапаўненьне або варта яшчэ пачакаць? З павагай, 097ллл (гутаркі) 12:20, 25 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
„Не рэкамэндуецца закрываць абмеркаваньне раней 7 дзён пасьля яго пачатку, аднак замаруджваньне на тэрмін болей месяца таксама не пажадана.“ Вікіпэдыя:Абмеркаваньне правілаў --Taravyvan Adijene (гутаркі) 15:20, 25 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Вітаю! Дзякую. Калі ніхто ня выкажа заўваг пасьля 7 дзён унясу ўдакладненьне ў правіла. З павагай, 097ллл (гутаркі) 15:44, 25 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Я б дадаў, што пад двукосьсямі маюцца на ўвазе традыцыйныя беларускія „“, а ўжо пры ўкладваньні — «ялінкі». Але гэта хіба тэма асобнага абмеркаваньня. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 15:33, 25 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Можна стварыць абмеркаваньне выгляду двукосьсяў. Калі ўдакладніць правіла, то:
Выкарыстоўвайце курсіў для назваў твораў (фільмаў, тэлесэрыялаў, выставак, кампутарных гульняў, музычных альбомаў і твораў мастацтва). Загаловак варта вылучаць курсівам з дапамогай шаблёну {{Загаловак курсівам}}.

Назвы кніг, газэтаў, артыкулаў, разьдзелаў, песьняў, эпізодаў, сюжэтных лініяў, дасьледаваньняў замест гэтага заключаюцца ў двукосьсі („“, другасныя — «»). Назву ў загалоўку артыкула заключаць у двукосьсі ня варта.

Курсіў не выкарыстоўваецца для асноўных рэлігійных твораў. Многія з гэтых назваў таксама варта пісаць у загалоўным рэгістры.
З павагай, 097ллл (гутаркі) 15:44, 25 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Taravyvan Adijene, а дзе пачытаць пра тое, што „“ — гэта «традыцыйныя беларускія» двукосьсі, а іншыя не? Ёсьць раз, ёсьць два. --Red_Winged_Duck 13:44, 26 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Абгрунтаваньня пакуль бракуе. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 12:11, 27 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Знайшоў апошняе (здаецца) вартае даверу абмеркаваньне пытаньня двукосьяў:[1]. Традыцыйнасьць „“ пацьвярджае спадар Вячорка («Беларускія двукосьсі, несумненна, „...“. Дастаткова параўнаць менскія, віленскія і расейскія выданьні да 2-й усясьв. вайны. На жаль, я пакуль не знайшоў нарматыўных дакумэнтаў»), але фактычна ў беларускіх тэкстах цяпер пануюць «». Зрэшты, нават калі прыняць „“ як асноўныя, то давядзецца перарабляць вікіфікатар і прынамсі я гэтага зрабіць не змагу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:43, 27 лістапада 2023 (+03)[адказаць]