Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Неадназначнасьць

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Перанакіраваньні[рэдагаваць крыніцу]

Мяркую, трэба ўнесьці ў правіла наступнае ўдакладненьне, датычнае прозьвішчаў: ня варта рабіць перанакіраваньняў кшталту з прозьвішча Ікс на Ян Ікс, калі прозьвішча (нават замежнае) зьяўляецца распаўсюджаным, нават адносна (т.б. калі ёсьць верагоднасьць таго, што існуюць і іншыя, вядомыя ў іншых галінах/іншых краінах асобы з гэтым прозьвішчам (Алесь Ікс, Джон Ікс). Магчыма, можа быць дапушчальным перанакіраваньне кшталту зь Я. Ікс на Ян Ікс, але зноў, пры ўмове, калі не існуе значнай асобы Яніна Ікс.--Lesnas ättling (гутаркі) 13:22, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Дзякуй за заўвагу. Дапоўніў правіла. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:06, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй!--Lesnas ättling (гутаркі) 18:57, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Катэгарызацыя[рэдагаваць крыніцу]

Не зусім ясна, што значыць, «У асобных выпадках, калі значэньні тэрмінаў ёсьць дастаткова блізкімі, можна таксама дадаць катэгорыі Вікіпэдыі». Я бы наогул зьмяніў на тое, што старонкі-неадназначнасьці не зьяўляюцца артыкуламі, таму не павінны ўваходзіць ні ў якія катэгорыі (акрамя Катэгорыя:Вікіпэдыя:Неадназначнасьці). У выпадку патрэбы апісаць, напрыклад, нейкае прозьвішча, трэба ствараць асобны артыкул, прысьвечаны менавіта гэтаму прозьвішчу з адпаведнымі крыніцамі і афармленьнем. --Red_Winged_Duck 20:14, 22 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Слушна. Перапісаў гэты фрагмэнт правіла. Дзякую за заўвагу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:05, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Атрымліваецца, што згодна з правілам для разьвязваньня неадназначнасьцяў у дачыненьні да артыкулаў пра асобаў трэба прытрымлівацца прынцыпу «Імя + Імя па бацьку + Прозьвішча». Але гэтае не адразу можна зразумець. Таму я лічу, што ў правіла трэба дадаць больш канкрэтных прыкладаў. -- Ліцьвін (гутаркі) 17:17, 26 лютага 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю! Як маецеся? Падтрымліваю. Мабыць, варта падаць у разьдзеле Вікіпэдыя:Неадназначнасьць#Удакладненьне назвы шляхам яе пашырэньня, каб згадаць імя па бацьку і падвойнае ўласнае асабістае імя пры наяўнасьці. У якасьці прыкладу магчыма скарыстаць Ігар Карпаў і Ігар Аляксандравіч Карпаў. Таксама было б дарэчы згадаць найбольш пашыранае ў Беларусі прозьвішча Зайцаў, што мае дзясяткі тысячаў носьбітаў. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 18:18, 26 лютага 2023 (UTC+3)