Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Назвы да ўжываньня

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гэта ўсё канешне добра, але як быць зь лістом Вітаўта да імпэратара Сьвяшчэннай Рымскай Імпэрыі (Паўла Урбан, “Старажытныя ліцьвіны): «Вы выказаліся й прынялі пастанову што да Жамойці, якая ёсьць нашай спадчынай і нашай уласнасьцяй, як законная спадчына ад прадзедаў і дзядоў нашых, якою валодаем і цяпер ды якая таксама ёсьць і заўсёды была адзінай зь Літвой, бо-ж адна й тая самая мова й адны й тыя самыя людзі. Але дзеля таго, што Жамойць ляжыць ніжэй за Літву, яна й называецца Жамойцяй, што азначае палітоўску ніжэйшая зямля. А на Жамойці Літву называюць Аўкштотай, што значыць вышэйшая зямля ў параўнаньні да самой Жамойці. Аднак на Жамойці з даўных часоў людзі называюць сябе Літоўцамі й ніколі Жамойтамі, а таму з гэтае прычыны ў нашым тытуле мы ніколі ня пішам сябе з Жамойці, бо-ж усё ёсьць адно: і людзі й зямля... » --Šelechaŭ (гутаркі) 19:24, 20 жніўня 2012 (FET)

Шмат разоў і шмат дзе ўжо гэты ліст абмяркоўвалі. Калі гэта «радзіма», то яна ня можа быць разьменнай манэтай. Вітаўт пайшоў на хітрасьць, але ў гэтыя брэдні імпэратар не паверыў, дык чаго вы верыце? Гэтая байка з той жа опэры, што і ліцьвіны — прамыя патомкі рымлянаў. --Ліцьвін (гутаркі) 21:01, 20 жніўня 2012 (FET)
Як слушна зазначылі вышэй, тут могуць быць розныя тлумачэньні (у тым ліку палітычныя маніпуляцыі, што пацьвярджае той факт, што самі жыхары Жамойці няспынна намагаліся атрымаць меншую, а тое і большую за русінаў аўтаномію), але найбольш цікавае ў гэтым выпадку — арыгінальны тэкст: «Sed quod terra Samaytarum est terra inferior ad terram Lythwanie, ideo Szomoyth vocatur, quod in lythwanico terra inferior interpretatur». Што паказальна, вялікі князь Вітаўт ужывае ў гэтым лацінскім тэксьце (т.б. тут нельга перавесьці стрэлкі на нейкіх «славянскіх пісараў», якія нібыта ў сваёй мове адмыслова перакручвалі арыгінальныя летувіскія назвы) нашу беларускую форму Жамойць, а не летувіскае Žemaitėjė — Жэмайчыя, якую цяпер выводзяць зь летувіскага слова žemas 'нізкі'. У іншых месцы Вітаўт ужывае форму Somoyth таксама як нібыта мясцовы аналяг нямецкае Samaytarum. Такім чынам, нават сам аўтар тэксту фактычна блытаецца ў паказаньнях, што ставіць пад сумнеў ягоную аб'ектыўнасьць. Зрэшты, лепей абмяркоўваць падобныя пытаньні на спэцыялізаваных пляцоўках. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 21:50, 31 жніўня 2012 (FET)

Калі мы кажам пра ўжываньне, то дзіўна, што мы ігнаруем расейскамоўныя крыніцы. Я лічу, што крыніцы на расейскай мове таксама трэба дадаваць. --Ліцьвін (гутаркі) 02:34, 28 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Мяркую, што варта стварыць асобны разьдзел Расейскамоўныя крыніцы. Калі знойдуцца крыніцаў на іншых мовах, дзе летувісаў аддзяляюць ад ліцьвінаў, то для кожнай з гэтых моваў таксама можна стварыць свой разьдзел. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:50, 28 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Дадатковы прыклад ужываньня: Распрацоўка стратэгіі развіцця рэгіёну: ад тэорыі да практыкі. Вуч. дапаможнік / У.У. Валетка і інш. — Мн.: ТДА «Раўнадзенства». — 2004. — 153 с. ISBN 985-6736-13-7. (Артыкул пра Ўладзімера Ўладзімеравіча Валетку.) Дарэчы, дапаможнік напісаны на беларускай мове клясычным правапісам. --Ліцьвін (гутаркі) 15:47, 6 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

Дарэчы, цікавая навіна: Грузія на дзяржаўным узроўні цяпер будзе выкарыстоўваць толькі назву Летува ў дачыненьні да Летувы. --Ліцьвін (гутаркі) 15:54, 6 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

Яшчэ ўжываньне: «Беларусь на сямі рубяжах». --Ліцьвін (гутаркі) 13:08, 8 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

Мабыць трэба яшчэ дадаць артыкул «Попыт на Беларушчыну, ці як знікла гісторыя беларускага народу?» і вытрымку з гэтага артыкула: «Дарэчы, важна сказаць пра назвы і найменні. Тэрмін “Літва” можа азначаць усю дзяржаву ВКЛ, быць сінонімам да гістарычнага цэнтру дзяржавы альбо маць на ўвазе балцкі ў этнаграфічным сэнсе. Вялікая праблема для беларусаў заключаецца ў тым, што хто наўмысна, а хто незнарок атаясамлівае гістарычную Літву з сучаснай Lietuvos Respublika. Таму, каб не блытацца, нашу паўночную суседку будзем зваць Летува, а ейных грамадзянаў – летувісамі». --Ліцьвін (гутаркі) 14:53, 22 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Дарэчы, да Мас-мэдыя трэба дадаць і Беларускае радыё Рацыя. --Ліцьвін (гутаркі) 15:04, 22 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Ня ведаю ці падыходзіць да Мас-мэдыя Аршанскі рэгіянальны партал. --Ліцьвін (гутаркі) 00:28, 23 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Дадаў, дзякуй. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:32, 23 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]

Меркаваная рэкамэндацыя

[рэдагаваць крыніцу]

Дарэчы, у Расейскай Вікіпэдыі існуе ru:Википедия:Список рекомендованных вариантов написания. Магчыма, мае сэнс стварыць праект рэкамэндацыі Вікіпэдыя:Сьпіс рэкамэндаваных варыянтаў напісаньня (або зь якой іншай назвай), куды перанесьці пададзеную тут інфармацыю. Туды ж, апроч зьвязанага летувісы і летувіская мова, можна дадаць Расея, расейцы, расейская мова. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:39, 20 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]