Абмеркаваньне:Шацілавічы
- Хацелася б спытацца: адкуль узялося афармленьне разьдзяляніка паміж назвай разьдзелу/параграфу/артыкулу і назвай кнігі праз адзінарны слэш ( / )? У аўтарытэтных крыніцах, якія мне трапляліся на вочы, у падобных выпадках ужываецца выключна двайны слэш ( // ). --Казімер Ляхновіч 15:11, 3 чэрвеня 2010 (UTC)
- Датычна закамэнтаванага тэкта <!--Для перыядычных выданьняў выкарыстоўваюцца 2 знакі //, для разавых - адзін знак / --> хацелася б пацікавіцца, адкуль узялося такое правіла. Прыкладам, працаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі так ня лічаць [1]. Ды й шмат дзе яшчэ можна сустрэць афармленьне для разавых выданьняў менавіта праз //, а не /. --Казімер Ляхновіч 00:13, 8 чэрвеня 2010 (UTC)
Перанос
[рэдагаваць крыніцу]Пераношу ў Шацілкі і адпаведна атрымліваем Шацілаўскі раён. Дадатковыя крыніцы: Радыё Свабода, Radzima.org, Светлагорску - 450 гадоў. --Ліцьвін (гутаркі) 14:50, 26 верасьня 2018 (MSK)
- Ці Шацілкаўскі? Пры гэтым у раёну ёсьць гістарычная назва, якая была зьмененая афіцыйна — Парыцкі раён. --Red_Winged_Duck 14:57, 26 верасьня 2018 (MSK)
- Так, сапраўды, сустракаецца і форма Шацілкаўскі, але хутчэй за ўсё яна некарэктная. БКП-2005, 33а: «ня пішацца апошні зычны ўтваральнай асновы: ― к, калі ўтваральная аснова канчаецца на спалучэньне зычных: Весьнінк|а – весьнінскі, Вялейк|а – вялейскі, Гайнаўк|а – гайнаўскі, Дункерк – дункерскі, Kасаблянк|а – касаблянскі, Крупк|і – крупскі, Мар’іна Горк|а – мар’інагорскі, Нью-Ёрк – нью-ёрскі». ЭГБ 5 (с. 425): «Парыцкі раён... Шацілаўскі...». Парыцкі раён — гэта не гістарычная назва гэтага раёну. Гэта дзьве розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, бо перайменаваньне адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі адбылося ў сувязі з тым, што зьмянілася адміністрацыйнае ўладкаваньне і падпарадкаваньне ў гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы (другі тып). Адміністрацыйны цэнтар быў перанесены з Парычы ў Шацілкі. --Ліцьвін (гутаркі) 15:37, 26 верасьня 2018 (MSK)
- Паводле гэтага правіла наогул будзе «Шацілк|і — шацільскі», але такой назвы няма ў крыніцах. А вось Сьветлагорскі райвыканкам з вамі ня згодны, што гэта розныя раёны і сваю гісторыю яны вядуць менавіта ад Парыцкага раёну: «Светлогорский (ранее Паричский) район был образован 17 июля 1924 года». --Red_Winged_Duck 16:08, 26 верасьня 2018 (MSK)
- Яны шмат з чым нязгодныя. Вышэй я спасылку прывёў. Вядома, што ў гістарычнай частцы пра Сьветлагорскі раён можна і трэба ўзгадаць і пра Парыцкі раён і пра Парыцкую воласьць. І гэта правільна, бо ўсё гэтае было раней на гэтай тэрыторыі да стварэньня Сьветлагорскага раёну. Паглядзіце як гэтае зрабілі ў Вікіпэдыі афіцыйным правапісам. Але пры гэтым ні ў якім разе нельга казаць, што Сьветлагорскі раён узьнік у 1639 годзе. Энцыкляпэдычны прыклад зьмяшчаецца ў ЭГБ (т. 6, кн. 1, с. 258). А вось як напісана ў кнізе «Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі» (с. 73): «Светлагорскі раён. Утвораны 29.7.1961 г. у выніку перайменавання Парыцкага раёна...». Вось гэта і лягічна і энцыкляпэдычна. --Ліцьвін (гутаркі) 17:41, 26 верасьня 2018 (MSK)
- На жаль, асабіста я ня здолеў знайсьці ўжываньня прыметніка Шацілаўскі/Шацілаўская датычна менавіта Шацілак. Трапіўся толькі Шацілаўскі сельсавет на Полаччыне (цэнтар — Шацілава), і Шацілаўская досьледная станцыя ў Расеі. А вось з Шацілкаўскі/Шацілкаўская прыкладаў хапае: 1) Рассадзін С. Шацілкаўскі востраў, гістарычны папярэднік сучаснага Светлагорска // МАБ. – Мінск, 2009. – Вып. 17. – С. 254–260; 2) Маслюкоў Т. Пытанні храналогіі касцёла на ніжняй Бярэзіне (Шацілкаўскі касцёл); 3) Васькоў У. Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны (шацілкаўскі касцёл, Шацілкаўскія могілкі, шацілкаўскія католікі); 4) зноў Шацілкаўскі касцёл на сайце Arche; 5) Запасы Паўднёва-Шацілкаўскага радовішча нафты ацэньваюцца ў $100 млн, Звязда; 6) Toe, што Беларусь квітнее i ясьнне мы ведаем з сродкаў масавае прапаганды, ад школьных настаўнікаў i з інфармацыі Шацілкаўскага райсавета... на Камунікат; 7) Шацілкаўскі завод штучна валакна (цяпер Хімвалакно); 8) Шацілкаўская судабудаўнічая верф; 8) Шацілкаўская выбарчая акруга, Гомельская вобласць; 9) Шацілкаўская сярэдняя школа; 10 Рэчыцка-Шацілкаўская структура трэцяга парадку (2, 3); 11) Шацілкаўская сьвідравіна --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:24, 26 верасьня 2018 (MSK)
- Прыклады я прыводзіў вышэй, але настойваць ня буду. Значыць будзем лічыць гэты варыянт за памылку. Пераносім у Шацілкі і Шацілкаўскі раён? --Ліцьвін (гутаркі) 19:28, 26 верасьня 2018 (MSK)
- Асабіста я за такі варыянт. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:58, 26 верасьня 2018 (MSK)
- Прыклады я прыводзіў вышэй, але настойваць ня буду. Значыць будзем лічыць гэты варыянт за памылку. Пераносім у Шацілкі і Шацілкаўскі раён? --Ліцьвін (гутаркі) 19:28, 26 верасьня 2018 (MSK)
- Паводле гэтага правіла наогул будзе «Шацілк|і — шацільскі», але такой назвы няма ў крыніцах. А вось Сьветлагорскі райвыканкам з вамі ня згодны, што гэта розныя раёны і сваю гісторыю яны вядуць менавіта ад Парыцкага раёну: «Светлогорский (ранее Паричский) район был образован 17 июля 1924 года». --Red_Winged_Duck 16:08, 26 верасьня 2018 (MSK)
- Так, сапраўды, сустракаецца і форма Шацілкаўскі, але хутчэй за ўсё яна некарэктная. БКП-2005, 33а: «ня пішацца апошні зычны ўтваральнай асновы: ― к, калі ўтваральная аснова канчаецца на спалучэньне зычных: Весьнінк|а – весьнінскі, Вялейк|а – вялейскі, Гайнаўк|а – гайнаўскі, Дункерк – дункерскі, Kасаблянк|а – касаблянскі, Крупк|і – крупскі, Мар’іна Горк|а – мар’інагорскі, Нью-Ёрк – нью-ёрскі». ЭГБ 5 (с. 425): «Парыцкі раён... Шацілаўскі...». Парыцкі раён — гэта не гістарычная назва гэтага раёну. Гэта дзьве розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, бо перайменаваньне адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі адбылося ў сувязі з тым, што зьмянілася адміністрацыйнае ўладкаваньне і падпарадкаваньне ў гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы (другі тып). Адміністрацыйны цэнтар быў перанесены з Парычы ў Шацілкі. --Ліцьвін (гутаркі) 15:37, 26 верасьня 2018 (MSK)
Вось яшчэ меркаваньне: «У 1961 годзе мястэчка Шацілкі было пераназванае на Сьветлагорск. Ад сярэдзіны XVII стагодзьдзя вядомы назоў Шацілкавічы – вёскі, што належала да двара караля Рэчы Паспалітае, а ў ХVIII ён трансфармаваўся, магчыма, пад уплывам польскае мовы, а мо” й дзеля сьцяжэньня гукаў, у Шацілкі. Чаму трэба вярнуцца да назову Шацілавічы? Бо Шацілкі – тапонім не ўласьцівы для гэтых мясьцінаў, а найбольш распаўсюджаныя гэткага кшталту назовы на Віленшчыне й паўночнай Гарадзеншчыне (Васілішкі, Трокі, Меднікі, Салечнікі, Юрацішкі, Жодзішкі, Міхалішкі). У Сьветлагорску ж мясцовыя краязнаўцы імкнуцца да адраджэньня менавіта назову Шацілкавічы... БАРАНАВІЧЫ. Як і ў выпадку з Шацілавічамі, люд называе Баранавічы дзеля спрашчэньня Баранкамі, а гэтаксама з кпінаю кажа Баранкавічы, і гэта “шчэ раз пацьвярджае патрэбу адраджэньня назову Шацілавічы, а не Шацілкі». Толькі пасьля гэтага так і хочацца спытаць, дык Шацілкавічы ці Шацілавічы? Але хутчэй за ўсё аўтар і сам заблытаўся і мае на ўвазе менавіта назву Шацілавічы. Я сам з Гомельшчыны і сапраўды для гэтай мясцовасьці характэрныя назвы з канчаткам «-вічы». І аўтар мае рацыю, бо скарочаныя назвы ўжываюць менавіта для спрашчэньня і хуткасьці гаворкі, а таксама ў зьняважлівай форме. Таму асабіста я за назву Шацілавічы і Шацілавіцкі раён. --Ліцьвін (гутаркі) 14:20, 27 верасьня 2018 (MSK)
Зацікавіла мяне гэтае пытаньне... slounik.org, толькі назва Шацілавічы; Radzima.org, толькі назва Шацілавічы. На мапе з Нацыянальнага атлясу Беларусі — Шатиловичи. Дарэчы, паглядзіце колькі тамака назваў з канчаткам «-вічы». З гісторыі Шацілавічаў: «Назва Шацілавічы (з к. XIX ст. ужывалася скарочаная — Шацілкі)...». А вы паглядзіце, што піша начальнік аддзела культуры Сьветлагорскага райвыканкаму А вось, што піша сябар Беларускага саюза журналістаў Віктар Анатолевіч Раманцоў. Артыкул ад мясцовых, як мясцовыя ўлады «ведаюць» сваю гісторыю. А вось, што кажа Вінцук Вячорка: «У кнізе я сканцэнтраваўся на мове зямлі, на геаграфічных назвах. Падштурхнула мяне да публікацыі вельмі рашучая змена, якая адбылася ў нашых паўднёвых суседзяў. Украінцы, трэба аддаць ім належнае, дэсаветызавалі дзясяткі населеных пунктаў. Гэта было вельмі няпроста: дзе можна было вярнуць старажытны тапонім — яго вярталі, а цяжэй, калі само паселішча новае ці адносна новае, альбо ўзнікла ў імперскі час. Нам у пэўным сэнсе лягчэй. У нас большасць назваў паселішчаў лёгка паддаюцца рэканструкцыі. Светлагорск — гэта Шацілавічы, альбо Шацілкі, Акцябрскі — гэта Рудабелка, якая не мае нічога супольнага з рудымі белкамі, якія па-беларуску “вавёркі”. А звязаная яна з адбельваннем балотнай жалезнай руды, якую ўмелі здабываць нашыя продкі. Бальшавікі былі агрэсіўныя ў сваім памкненні сцерці з геаграфічных мапаў карэнную памяць усіх народаў, якія трапілі пад іх уладу. Але рана ці поздна мы вернем свае прыгожыя старыя назвы». --Ліцьвін (гутаркі) 17:54, 27 верасьня 2018 (MSK)
- Асабіста мне не прынцыпова, якую назву вяртаць: Шацілавічы — цудоўны прыклад адметнай беларускай назвы на -ічы, Шацілкі — адзнака беларускасьці тапонімаў паўночна-заходняй часткі краіны, якія пэўныя асобы называюць летувіскімі. Увогуле, Віктар Мухін (Корбут) - беларускі пісьменнік, літаратурны крытык, але не мовазнаўца. Таму пры ўсёй слушнасьці ўзьнятай тэмы трэба асьцярожна ставіцца да гэтага тэкста. Пагатоў напісаньне «Птыч» абгрунтоўваецца даволі нязграбна: у балтызмах як раз ня можа быць цьвёрдых д/т, пра што сьведчыць напісаньне Гедзімін. Яшчэ ў артыкуле ёсьць назва Мсьціслаў, якая як вядома, не зусім адпавядае мясцоваму вымаўленьня; Калінкавічы замест мясцовага Каленкавічы; варыятыўныя Ашмяна, Пружана, Ружана, абгрунтаваньне вынятковай слушнасьці якіх я больш нідзе не сустракаў; даволі экзатычныя Нарача, Мядзела і Петрыкоў (упершыню сустракаю такія варыянты). Дарэчы, той жа Петрыкаў натуральным чынам утварыўся ад Петрыкавічы, таму Шацілавічы (Шацілкавічы) —> Шацілкі не адзіны выпадак скарачэньня ў тых мясьцінах. Вось дарэчы, што піша пан Вячорка пра такую трансфармацыю: Спрашчэньне Шацілавічы — Шацілкі ўласьцівае жывой беларускай тапанімічнай практыцы. Так Баранавічы іхныя жыхары зь любоўю завуць Баранкі. Што да Шацілак — Шацілавічаў, няхай свае сымпатыі выкажуць самі шацілкаўцы або шацілаўцы (між іншым, украінскі закон прадугледжвае мясоцовыя рэфэрэндумы толькі ў крайнім выпадку, і не пра тое, ці наагул пераймяноўваць, а толькі на што менавіта пераймяноўваць). Вядома, можна паспрабаваць падлічыць ужываньне, бо важна, каб абраная назва была найбольш пазнавальнай. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:33, 27 верасьня 2018 (MSK)
- Я вышэй напісаў пра ўжываньне і меркаваньні мясцовых. А вось, што я яшчэ знайшоў. Аказваецца, ужо была спроба вярнуць гораду гістарычную назву: Пры канцы 80-х мы, актывісты гісторыка-культурнай суполкі «Поўня», распачалі ў мясцовым друку кампанію за вяртаньне гораду гістарычнай назвы. Мы прапаноўвалі «Шацілавічы». Гэты назоў, на наш погляд, найбольш поўна адпавядаў беларускай тапанімічнай традыцыі. Але мясцовыя ўлады ды саветызаваная грамадзкасьць на тое не пагадзіліся. Цяпер ужо і ня ўспомніць, колькі лаянкі і кпінаў абрынулася на нашыя галовы за адну толькі думку вярнуць «сьветламу савецкаму гораду нейкую старую назву». Дарэчы, пра гэтае трэба абавязкова напісаць у артыкуле. --Ліцьвін (гутаркі) 17:59, 27 верасьня 2018 (MSK)
- Сапраўды, Шацілавічы/Шацілавіцкі выглядае больш слушна. Пагатоў няма варыятыўнасьці з утварэньнем прыметніка. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:46, 27 верасьня 2018 (MSK)
- Цікавая інфармацыя: «Первое название Индустриального техникума г. Светлогорска – Шатиловичский вечерний филиал Молодеченского политтехникума – дата открытия – сентябрь 1960 года». Атрымліваецца, што нягледзячы на афіцыйную назву Шацілкі, усё роўна прыметнік атрымаўся Шацілавіцкі. Гэтае можа казаць толькі пра тое, што на афіцыйным узроўні працягвалі варыятыўна ўжываць назву Шацілавічы нават і ў гэты час. Цікава паглядзець дакумэнты тых часоў... --Ліцьвін (гутаркі) 00:01, 29 верасьня 2018 (MSK)
- Сапраўды, Шацілавічы/Шацілавіцкі выглядае больш слушна. Пагатоў няма варыятыўнасьці з утварэньнем прыметніка. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:46, 27 верасьня 2018 (MSK)
- Я вышэй напісаў пра ўжываньне і меркаваньні мясцовых. А вось, што я яшчэ знайшоў. Аказваецца, ужо была спроба вярнуць гораду гістарычную назву: Пры канцы 80-х мы, актывісты гісторыка-культурнай суполкі «Поўня», распачалі ў мясцовым друку кампанію за вяртаньне гораду гістарычнай назвы. Мы прапаноўвалі «Шацілавічы». Гэты назоў, на наш погляд, найбольш поўна адпавядаў беларускай тапанімічнай традыцыі. Але мясцовыя ўлады ды саветызаваная грамадзкасьць на тое не пагадзіліся. Цяпер ужо і ня ўспомніць, колькі лаянкі і кпінаў абрынулася на нашыя галовы за адну толькі думку вярнуць «сьветламу савецкаму гораду нейкую старую назву». Дарэчы, пра гэтае трэба абавязкова напісаць у артыкуле. --Ліцьвін (гутаркі) 17:59, 27 верасьня 2018 (MSK)
Вялікі артыкул пра Шацілавічы зьмяшчаецца ў кнізе «Сцежкі ў даўніну: Геаграфічныя назвы Беларускага Палесся / А.Ф. Рогалеў. — Мн.: Полымя, 1992. — 159 с. ISBN 5-345-00398-X» (с. 126—130). --Ліцьвін (гутаркі) 02:28, 24 траўня 2019 (MSK)
Яшчэ адзін цікавы грунтоўны артыкул «Ці хацелі жыхары раёна вярнуць Светлагорску назоў Шацілкі?» Дарэчы, артыкул зьявіўся 04.02.2019 г. Можа і мы нейкім чынам паўплывалі на напісаньне гэтага артыкула. --Ліцьвін (гутаркі) 22:54, 27 чэрвеня 2019 (MSK)