Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Фёдар Скумін Тышкевіч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чаму Тэадор, а ня Фёдар? --Jauhienij (гутаркі) 15:49, 22 ліпеня 2012 (FET)

Зноў такі: сустракаюцца абодва варыянты (Тэадор, напрыклад, у артыкуле «„Лічман“ Тэадора Скуміна Тышкевіча з Браслава» Генадзя Семянчука [1] або 1, 2). Тым часам Фёдар з фантэтычнага пунтку гледжаньня выглядае менш імаверна. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 16:44, 22 ліпеня 2012 (FET)
Што на гэты конт кажа ЭВКЛ? --Jauhienij (гутаркі) 18:34, 22 ліпеня 2012 (FET)
У ЭВКЛ (перадрук бязь зменаў адпаведнага артыкула з ЭГБ) — Фёдар і Януш адпаведна. Але што да формаў імёнаў, то ЭВКЛ ня надта надзейная крыніца (узяць таго ж Будзікіда, які значыцца тамака як «Бурдзікід»). Таму як мінімум варта ўлічваць іншыя крыніцы, пажадана каб яшчэ клясычным правапісам (шэрагу формаў з ЭВКЛ кшталту таго «Бенядзікту» у нас проста няма або, наадварот, існуе варыятыўнасьць, якой няма ў афіцыйных слоўніках). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 19:19, 22 ліпеня 2012 (FET)
Прапаную перанесьці артыкул у Фёдар Скумін Тышкевіч і Януш Скімун Тышкевіч паводле частотнасьці ўжываньня ў АК (з Тэадора і Яна зрабіць перанакіраваньні) + варыянт «Фёдар» і «Януш» сустракаецца ўва ўсіх аўтарытэтных выданьнях датычна літаратуры ВКЛ: «Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу» [2] (С. 306 etc.) і «Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах», Т. 1 і г.д. --Jauhienij (гутаркі) 19:38, 22 ліпеня 2012 (FET)
Выглядае, такія формы сапраўды сустракаюцца часьцей, у тым ліку ў сучасных выданьнях. Ня супраць пераносу. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 19:56, 22 ліпеня 2012 (FET)
Аднак ужо ў 1597 годзе пад уплывам агітацыі Язафата Кунцэвіча і ціску з боку караля афіцыйна прыняў Унію.

У 1597 годзе Язафату было 17 гадоў 188.123.241.60 21:00, 24 сьнежня 2016 (+03)[адказаць]