Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пабачыў абмеркаваньне ў фэйсбуку, магчыма, некаторыя камэнтары можна ўзяць да ўвагі пры дапрацоўцы: https://www.facebook.com/tatiana.cariuk/posts/10153714870474090 --Red_Winged_Duck 13:51, 1 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]

І яшчэ вось тут, пасьля гэтага нейкі ананім спрабаваў рэдагаваць частку артыкулу па берасьцейскіх помніках (верагодна, Ірына Лаўроўская?), але праўкі былі адкочаныя. Лепей паразмаўляць зь ёй наўпрост. -- Renessaince 09:23, 2 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]
Дзякую за спасылкі. На маю думку, гэта вельмі добра, што нас абмяркоўваюць такія аўтарытэтныя дасьледнікі, як пан Астаповіч і пані Лаўроўская. Вядома, сьпіс далёкі ад дасканаласьці і патрабуе дапрацовак. Наконт заўваг пана Астаповіча, то тут даволі цяжка аддзяліць непалітычнае ад палітычнага (Менскую ратушу зруйнавалі хіба без палітыкі? а Віленскі палац князёў ВКЛ?), але нават калі нейкія дзеяньні былі ад пачатку непалітычнымі, то з сучасных пазыцыяў (рэчаіснасьці) факт застаецца фактам — адбылося руйнаваньне помнікаў, да якога беспасярэдне прычыніліся ўлады РІ. Што да дэталяў, то Магілёўкі езуіцкі касьцёл я не згадаў, бо тая ж пані Габрусь, здаецца, у «Мураваных харалах» (магу спраўдзіць, калі трэба) заўважыла, што дабудаваны купал, выкананы ў стылі аўтэнтычных вежаў, не сапсаваў выгляд помніка. Перабудову Бялыніцкага касьцёла таксама цяжка адназначна ацаніць, як і перабудову ў стылі клясыцызм Магілёўскіх Пакроўскай і Прачысьценскай цэркваў, а таксама Віцебскіх Прачысьценскай саборнай і Ўваскрасенскай цэркваў. Калі існуюць аўтарытэтныя працы, дзе гэтыя перабудовы характарызуюцца адмоўна, то тады на маю думку, ёсьць сэнс дадаць і гэтыя помнікі. Наконт адкочаных рэдагаваньняў, то ананімны ўдзельнік проста прыбраў усе выявы з аднаго слупка, што дакладна няслушна (можа, дзе і ёсьць недакладнасьць, але дакладна не ўва ўсім). Калі гэта была шаноўная пані Лаўроўская, то было б вельмі добра яе запрасіць ў гэтае абмеркаваньне. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:10, 2 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]

Нумарацыя зруйнаваных каштоўнасьцяў

[рэдагаваць крыніцу]

Відаць, дзеля больш нагляднай дэманстрацыі колькасьці зруйнаваных каштоўнасьцяў было б выдатна дадаць нумарацыю ў сьпіс. - Чытач

Зроблена --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:20, 16 сьнежня 2018 (MSK)[адказаць]