Абмеркаваньне:Сельсавет

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цікавая інфармацыя[рэдагаваць крыніцу]

Можа хтосьці ведае, якія сельсаветы ў Беларусі самыя вялікія/малыя па плошчы, самыя вялікія/малыя па колькасьці насельніцтва, раёны з самай вялікай/малой колькасьцю сельсаветаў і г. д. Думаю, такую інфармацыю трэба абавязкова дадаць у артыкул. --Ліцьвін (гутаркі) 23:47, 19 красавіка 2012 (FET)

Сельская рада[рэдагаваць крыніцу]

Цікава, на старонцы 453 (т. 6-1, ЭГБ) зьмешчана пячатка пад нумарам 26 «Ленінская Сельская Рада Слуцкага Раену Слуцкай Вакругі» з апісаньнем «Пячаткі... Леніскай сельскай рады Слуцкай акругі, 1920-я г.» Дык можа і нам зьмяніць савет на раду, тым больш, што такая назва была зацьверджана на афіцыйным узроўні. --Ліцьвін (гутаркі) 11:42, 10 чэрвеня 2012 (FET)

Маўчаньне — знак згоды :-) --Ліцьвін (гутаркі) 12:31, 12 чэрвеня 2012 (FET)

Ахаха, пячатка :)) Пакуль ня буду высказвацца, пачакаю трэшаку пра «саветызавана-маскалізаваную сутнасьць» слова «савет». --Jauhienij (гутаркі) 22:41, 12 чэрвеня 2012 (FET)
Ну... што тут яшчэ сказаць... нічога. --Ліцьвін (гутаркі) 22:48, 12 чэрвеня 2012 (FET)
Цікавыя зьвесткі, але ня думаю, што нават у 1920-я «саветы» масава называліся «радамі». Можна згадаць хаця б надпіс на гербе БССР 1920-х (а значыцца там менавіта БССР, а не якое-небудзь БРСР). Увогуле, ад пытаньня сыстэмнасьці нікуды не падзецца: калі кажам «савецкі», то і ўсе вытворныя мусяць быць адпаведнымі. P. S. Аматарам «трэшаку» хацелася б сказаць - усё не туды =) Слова «савет» пазначае адметную зьяву, невядомую на Беларусі да 1917. Нават добра, што гэта запазычаньне з расейскай, бо адразу відаць, адкуль ногі растуць. Ніякія воласьці, староствы, рады, гміны ці яшчэ што не адпавядаюць гэтаму паняцьцю паводле сваёй сутнасьці. Савецкай пачвары цалкам лягічна пакінуць пачварную назву. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:55, 12 чэрвеня 2012 (FET)
На гэтай жа пячатцы напісана — БЕЛАРУСКАЯ СОЦ. САВЕЦКАЯ РЭСПУБЛІКА. А на пячатцы пад нумарам 25 — Соцыялістычная Радная-Рэспубліка Беларусі. --Ліцьвін (гутаркі) 01:52, 13 чэрвеня 2012 (FET)
25-я пячатка датуецца 1919, 26-я — гэта 1920-я. Можна меркаваць, што ўсталяваньне «саветаў» ішло паступова. Урэшце, ужо ў 1930-я савецкае выявілася менавіта савецкіх, а не «радавым» (ад нашай спрадвечнай «рады»), таму мо і добра, што апошняе не замацавалася. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 12:34, 13 чэрвеня 2012 (FET)
Дарэчы, думаю вы заўважалі, што слова Соцыялістычная напісана праз літару о. Даўно глядзеў нейкі дакумэнтальны фільм, і вось там распавядалася, што камуністы ў пачатку станаўленьня савецкай улады патрабавалі каб ва ўсіх мовах слова Сацыялістычны пісалася аднолькава і абавязкова праз літару о. --Ліцьвін (гутаркі) 15:46, 13 чэрвеня 2012 (FET)
Варта ўлічваць, што паводле граматыкі Браніслава Тарашкевіча, «аканьне» ў запазычаньнях не праводзілася (хоць яго і плянавалася ўвесьці згодна з акадэмічнымі праектамі 1930 і 1933). Потым калі гэты пункт усё ж нібыта рэалізавалі пры сумнавядомай палітычнай рэформе, то як вынятак штучна вылучылі адмысловы пласт «савецкай» лексыкі, на якое гэтае правіла не пашыралася (у тым ліку быў і памянёны «соцыалізм»). Аднак паўтаруся, што ў 1920-я напісаньне «соцыялістычны» (як і «монолёг», «постамэнт», «лёкалізацыя» і г. д.) цалкам адпавядала дзейным правілам. Іншая рэч, што за правядзеньне «аканьня» тады выступіла большасьць аўтарытэтных мовазнаўцаў, што і ўлічылі пры сучаснай нармалізацыі клясычнага правапісу. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 16:24, 13 чэрвеня 2012 (FET)
Зразумела. --Ліцьвін (гутаркі) 17:32, 13 чэрвеня 2012 (FET)

У сваю чаргу зазначу, што сустракаў у некаторых публікацыях азначэньне «Радавая Беларусь», але, вядома, ужываньне такой формы ня мела сыстэмнага характару. --Jauhienij (гутаркі) 00:07, 13 чэрвеня 2012 (FET)

Што сьведчыць пра маргінальнасьць тэорыі. — Wizardist г 00:11, 13 чэрвеня 2012 (FET)

Допишіть будь-ласка, що сільради існують також у сучасній Україні. Варіанти назви: "сільська рада", "сільрада". На жаль, я не володію білоруською, тому не можу сам здійснити редагування. 46.33.253.19 23:37, 9 жніўня 2012 (FET)