Абмеркаваньне:Новая Мыш

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Упершыню Мыш згадваецца ў 1-й пал. XV ст. як сяло ў Наваградзкім павеце. У «Гарады і вёскі Беларусі» (Т. 3) такое напісана ў артыкуле пра вёску Старая Мыш, пры гэтым пазначана, што ў XVІ стагодзьдзі. А Новая Мыш ужо згадваецца як мястэчка і таксама ў XVІ стагодзьдзі. У 1563 вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў мясьціну за вайсковыя заслугі Я. Хадкевічу. Гэта пра Новую Мыш. А вось пра Старую Мыш проста — уладаньне Яна Хадкевіча... --Ліцьвін (гутаркі) 01:06, 19 красавіка 2012 (FET)

Цікава. Прысутныя ў артыкуле зьвесткі я браў з ЭГБ (т.5). Магчыма, у нейкай з крыніцаў штосьці наблыталі. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 01:13, 19 красавіка 2012 (FET)
Зразумела. А даўно набылі, і калі не сакрэт, дзе? --Ліцьвін (гутаркі) 01:24, 19 красавіка 2012 (FET)
Думаю, набыць гэтае выданьне цяпер можна хіба ў букіністычных кнігарнях/сэкцыях. Але, калі ня бачылі, ЭГБ (з выняткам тому 6-2) ужо ёсьць у адсканаваным варыянце: Кнігі з гісторыі Беларусі. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 01:37, 19 красавіка 2012 (FET)
Ня бачыў. Вялікі дзякуй за спасылку! --Ліцьвін (гутаркі) 01:49, 19 красавіка 2012 (FET)