Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Лёзна

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Першыя згадкі

[рэдагаваць крыніцу]

1654: першыя згадкі пра фальварак у складзе Мікулінскай воласьці. Можа 1514? --Ліцьвін 00:19, 18 сакавіка 2009 (UTC)

Памылка шаблёну

[рэдагаваць крыніцу]

Можа, хто ведае, як прыбраць з карткі Лёзна, Лёзно перад трасьлітараванай назвай? --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:39, 9 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]

Прыбраў. Праблема была ў празьмерным выкарыстаньні вікізьвестак у шаблёне {{Населены пункт}}. --Red_Winged_Duck 01:01, 10 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]
Дзякуй! --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 16:29, 10 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]

Мяркую, што калі ня будзе істотных заўваг або пярэчаньняў, гэты артыкул варта вылучыць у добрыя. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:50, 5 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

  • Мяркую, аб'ём малаваты. Сціплы такі артыкул. Віт; гутаркі 09:19, 5 лютага 2019 (+03)[адказаць]
    Магчыма, але ж і само мястэчка невялікае ды й меркаваная намінацыя ў добрыя, а не абраныя. Пагатоў наш артыкул пра Лёзна значна большы за адпаведныя ў іншых моўных разьдзелаў. Вядома, я паспрабую дадаць крыніцы (каб было больш за 20 зносак), але на маю думку, ня варта штучна разьдзімаць артыкулы, дзе асноўныя (найбольш цікавыя чытачам) зьвесткі можна выкласьці сьцісла. Гігантаманія — даўняя ўласьцівасьць Расеі, якая ў пэўнай ступені перайшла ў расейскі разьдзел Вікіпэдыі, мы ж можам кіравацца ахайнасьцю і ступеньню раскрыцьця тэмы. Дарэчы, вось прыклад добрага артыкула пра мястэчка з Украінскай Вікіпэдыі uk:Іршанськ або пра места зь Летувіскай Вікіпэдыі lt:Mažeikiai. Мне падаецца, што наш артыкул пра Лёзна (як і пра шмат якія іншыя месты і мястэчкі) выглядае больш грунтоўным. Тым часам украінская і летувіская супольнасьці, а таксама дзяржаўная падтрымка адпаведных моваў проста непараўнальныя з намі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:14, 5 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
    Згодны, што аб'ём — не праблема, з такім аб'ёмам могуць быць нават абраныя артыкулы, як, напрыклад, пра швэдзкае курортнае мястэчка Мёле (sv:Mölle). Калі прачытаю, то можа таксама заўвагі зьявяцца.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:13, 5 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
  • Дзякуй усім за ўвагу! Дадаў крыніцы і трохі дапоўніў артыкул. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:01, 7 лютага 2019 (MSK)[адказаць]