Абмеркаваньне:Крысьціна Ціманоўская
Імя
[рэдагаваць крыніцу]А чаму Хрысьціна? Пашыраны варыянт — Крысьціна, паводле слоўніка НН — магчымы варыянт Крыстына. --Ліцьвін (гутаркі) 00:25, 2 жніўня 2021 (+03)
- Спытаў у Вячоркі ў суполцы Толькі пра мову: https://www.facebook.com/groups/pramovu/posts/2948473548760307/ --Raviaka Ruslan (гутаркі) 00:59, 2 жніўня 2021 (+03)
- Зьмяніў на Хрысьціна, бо ўжо ёсьць Хрысьціна Мендзялеева. Маўляў, Крысьціна з большага не пра беларусаў: Славакія Крысьціна Саалава. Таксама для параўнаньня Крыстына Фэрнандэс дэ Кіршнэр, Крысьціна Дробыш (тутака Крысьціна), Хрысьціна Лялько (яна ж па-расейску: Лялько, Кристина Алексеевна). Гл. той жа Belsat Music Live(be), прадусары: Хрысьціна Дарапей. -- pr12402, 2 жніўня 2021
- Мне падаецца, трэба нейкія спасылкі на слоўнікі, ці яе пашпарт - як лацінкаю прапісана прозьвішча. Мендзялеева сябе сама пазыцыянуе, як Хрысьціна - гэта відаць, калі забіць у пошуку гугл. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 10:34, 2 жніўня 2021 (+03)
- Зьмяніў на Хрысьціна, бо ўжо ёсьць Хрысьціна Мендзялеева. Маўляў, Крысьціна з большага не пра беларусаў: Славакія Крысьціна Саалава. Таксама для параўнаньня Крыстына Фэрнандэс дэ Кіршнэр, Крысьціна Дробыш (тутака Крысьціна), Хрысьціна Лялько (яна ж па-расейску: Лялько, Кристина Алексеевна). Гл. той жа Belsat Music Live(be), прадусары: Хрысьціна Дарапей. -- pr12402, 2 жніўня 2021
- „Крысьціна Ціманоўская“ — 3390 вынікаў у гуглі;
- „Хрысьціна Ціманоўская“ — 9 вынікаў;
- „Крысціна Ціманоўская“ — 78 500 вынікаў;
- „Хрысціна Ціманоўская“ — 9670 вынікаў.
- Перанос быў беспадстаўны. -- Renessaince 09:27, 3 жніўня 2021 (+03)
- Магу сказаць за палешукоў. У нас усе Крысьціны — гэта Хрысьціны. --Ліцьвін (гутаркі) 12:26, 3 жніўня 2021 (+03)
Штосьці я адразу не дадумаўся паглядзець «Слоўнік асабовых уласных імён / А. К. Усціновіч; навук. рэд. А. А. Лукашанец. — Менск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 240 с. ISBN 978-985-6941-10-1». Дык вось, у беларускай мове не існуе імя Крысьціна, а адзіная магчымая форма — Хрысьціна (с. 217: Хрысьціна... Вядома з XVI ст. як Христина (1558)). Потым паглядзеў больш сучасны «Слоўнік асабовых уласных імён / У. М. Завальнюк, В. К. Раманцэвіч; пад агул. рэд. А. А. Лукашанца. — Менск: Народная асвета, 2017. — 286 с. ISBN 978-985-03-2743-7». Тамака ўжо згадваецца імя Крысьціна (с. 255), але пры гэтым перанакіроўваецца на імя Хрысьціна (с. 266). Менавіта апошняе імя зьяўляецца асноўным. Як я разумею, варыянт Крысьціна зьявіўся ў беларускай мове пад уплывам расейскай мовы. Але ж мовазнаўцы ўсё роўна адзначаюць, што форма Хрысьціна зьяўляецца асноўнай. Таму ўдзельнік pr12402 не памыліўся, калі перанёс артыкул. --Ліцьвін (гутаркі) 11:05, 5 жніўня 2021 (+03)
Пры гэтым у дакумэнтах хутчэй за ўсё яна запісана як Крысьціна Ціманоўская. Але ж у сувязі з тым, што варыянт Хрысьціна зьяўляецца асноўным паводле слоўнікаў і гэты варыянт таксама сустракаецца ў Мэдыя ў дачыненьні да яе, я лічу, што лепш выкарыстоўваць традыцыйны гістарычны варыянт гэтага імя. --Ліцьвін (гутаркі) 17:03, 5 жніўня 2021 (+03)