Перайсьці да зьместу

Крыстына Фэрнандэс дэ Кіршнэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстына Элізабэт Фэрнандэс дэ Кіршнэр
Cristina Elisabet Fernández de Kirchner
Прэзыдэнт Аргентыны
10 сьнежня 2007  10 сьнежня 2015
Папярэднік Нэстар Кіршнэр
Наступнік Маўрысіё Макры
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася19 лютага 1953 (73 гады)
Ля-Плята, Аргентына
ПартыяХустысіялісцкая партыя
Фронт за перамогу
АдукацыяНацыянальны ўнівэрсытэт Ля-Пляты
Сужэнец Нэстар Кіршнэр[d][1]
Дзеці Максіма, Флярэнсія
Узнагароды
Подпіс
Сайт cfkargentina.com

Крыстына Элізабэт Фэрнандэс дэ Кіршнэр (па-гішпанску: Cristina Elisabet Fernández de Kirchner /kɾisˈtina eˈlisaβet ferˈnandes ðe ˈkirʃner/; нар. 19 лютага 1953 году, Ля-Плята, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — 55-ы прэзыдэнт Аргентыны (2007—2015). Зьмяніла на гэтай пасадзе свайго мужа Нэстара Кіршнэра. Стала другой жанчынай-прэзыдэнтам Аргентыны (пасьля Ісабэль Пэрон) і першай жанчынай-прэзыдэнтам Аргентыны ў выніку выбараў.

Ураджэнка места Ля-Плята, Фэрнандэс скончыла Нацыянальны ўнівэрсытэт Ля-Пляты. Падчас вучобы яна пазнаёмілася з будучым мужам, Нэстарам Кіршнэрам, зь якім узяла шлюб 9 сакавіка 1975 року. Пасьля заканчэньня навучаньня яны пераехалі ў правінцыю Санта-Крус, дзе працавалі адвакатамі. Ад шлюбу мае двое дзяцей: дачку Флярэнсію і сына Максіма.

Палітычная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сваю палітычную дзейнасьць пачала ў адной з пэранісцкіх партыяў у 1970-х роках. Падчас вайсковай дыктатуры займалася прыватнай практыкай, працавала адвакаткай. У 1989 годзе абраная ў заканадаўчы сход правінцыі Санта-Крус. Пасьля двух тэрмінаў на пасадзе ад гэтай жа правінцыі была абрана ў сэнат краіны, а пазьней і ў Палату дэпутатаў. Пераабіралася на пасаду ў 2001 р. У 2003 годзе адыграла важную ролю ў прэзыдэнцкай гонцы мужа Нэстара Кіршнэра, які перамог на выбарах 27 красавіка 2003 году.

23 кастрычніка 2005 году перамагла ў выбарах на месца ў сэнаце краіны ад правінцыі Буэнас-Айрэс. З набліжэньнем канца тэрміну прэзыдэнцтва мужа вырашыла балятавацца на прэзыдэнцкую пасаду сама. На прэзыдэнцкіх выбарах 2007 року Крыстына Кіршнэр была кандыдаткай ад кіруючай партыі «Фронт за перамогу», яна выйграла іх з 45% галасоў і зь перавагай у 20% адносна наступнага кандыдата.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]