Абмеркаваньне:Клюндзеўка
Выгляд
Назва
[рэдагаваць крыніцу]Ліцьвіну: Навошта ствараць артыкул для назвы вёскі, якая ўжо не актуальная? Ці ня лепш стварыць артыкул "Вішнёвае" ці "Вішнёвая" (як усё ж такі афіцыйна?), а ў ім падаць гістарычныя назвы вёскі? --Vojt V 09:20, 7 жніўня 2009 (UTC)
- Я гляджу як гэта робіцца на Гомане Барысаўшчыны. Таксама Радзіма.орг падае артыкулы пра населеныя пункты пад гістарычнымі назвамі. Таксама ў нас маецца такая практыка, ужываць назвы гістарычныя народныя. Таксама ствараюцца перанакіраваньні. І наогул гэтае пытаньне ўжо шмат разоў абмяркоўвалі. Прабачце, але я супраць "Miнcку".
- Дарэчы, а як больш правільна "Вішнёвае" ці "Вішнёвая"? Дзьве назвы аднолькава распаўсюджаныя. --Ліцьвін 11:23, 7 жніўня 2009 (UTC)
- 1.Можна спасылачку на абмеркаваньні? Мяне тут бянтэжыць тое, што калі чалавек шукае ў Вікіпэдыі інфу пра вёску, якую знайшоў на мапе ці па дарозе на ўказальніку, ён яе ня знойдзе. І адпаведна, ня знойдзе на мапе вёску, пра якую створаны артыкул. Калі Вы зробіце перанакіраваньне - ОК, але я яго ня бачыў, таму й пытаю.
- 2. Што для Вас значыць "больш правільна"? Калі паводле афіцыйнай тапанімікі (калі гэта афіцыйная назва) - дык, відаць, афіцыйнымі дакумэнтамі і мапамі і трэба кіравацца. А калі "больш правільна" - тое, што пераважае ва ўжываньні, дык, думаю, тут можна спрачацца да нематы. У мяне на гэты конт меркаваньня няма, я з жыхарамі гэтай вёскі не знаёмы, але калі ўсё ж такі "Вішнёвае" ці "Вішнёвая" ўжываецца больш за "Клюндзеўка", тады ня бачу аніякай лёгікі ў стварэньні гэтага артыкула.--Vojt V 11:38, 7 жніўня 2009 (UTC)
- 1. Можна спасылачку на абмеркаваньні? Спасылачкі не зьбіраю, але паспрабаваў успомніць мінуўшчыну: Абмеркаваньне:Менск, Абмеркаваньне:Прапойск, Абмеркаваньне:Юрбург, Абмеркаваньне:Ігумен#Старая і новая назвы, Абмеркаваньне:Койданаў, Абмеркаваньне:Янаў і г.д. Мяне тут бянтэжыць тое, што калі чалавек шукае ў Вікіпэдыі інфу пра вёску, якую знайшоў на мапе ці па дарозе на ўказальніку, ён яе ня знойдзе. І адпаведна, ня знойдзе на мапе вёску, пра якую створаны артыкул. Калі Вы зробіце перанакіраваньне - ОК, але я яго ня бачыў, таму й пытаю. Не разумеў, што вас бянтэжыць. Перанакіраваньні я адразу зрабіў пасьля таго як стварыў артыкул: Клюндзеўка (01:41, 6 жніўня 2009), Вішнёвае (01:41, 6 жніўня 2009) і Вішнёвая (01:42, 6 жніўня 2009). Таксама назвы адлюстраваны і ў шаблёне, глядзіце шаблён:Іканскі сельсавет. Чаму вы ня бачыце перанакіраваньняў, мне не вядома. Так што, хто захоча, той знойдзе. А калі ня знойдзе, то праблема не ў Вікіпэдыі, а ў ім.
- 2. Што для Вас значыць "больш правільна"? Тое, што і для ўсіх. Пытаньне было адрасавана вам, але я на яго даў адказ: Дзьве назвы аднолькава распаўсюджаныя (афіцыйная тапаніміка, афіцыйныя крыніцы). Хутчэй за ўсё больш правільная назва — Вішнёвая, таксама сустракаецца і Вішнёўка. але калі ўсё ж такі "Вішнёвае" ці "Вішнёвая" ўжываецца больш за "Клюндзеўка", тады ня бачу аніякай лёгікі ў стварэньні гэтага артыкула. Лёгіку я апісаў вышэй. --Ліцьвін 12:32, 7 жніўня 2009 (UTC)
- За спасылкі дзякую. Ня надта разумею прычыну Вашага тону. Напэўна, я напісаў свой першы камэнтар раней, чым Вы дадалі перанакіраваньні. Ці, можа, ня ўбачыў іх. У кожным выпадку мне не здаецца, што гэта прычына для выказваньняў, якія Вы сабе дазваляеце. А таксама мне не здаецца, што Вікіпэдыя - гэта поле для самасьцьвярджэньня хамствам (даруйце, не хачу нікога крыўдзіць). Калі я дазваляю сабе выказвацца ў абмеркаваньні, дык раблю гэта з адной прычыны - пэўны тэкст выклікае ў мяне сумневы і я б хацеў яго абмеркаваньне распачаць. Няма падставы ўспрымаць гэта як напад на Вашую асобу. Заўважыў, што Вы дазваляеце сабе ваяўнічы тон і ў тых абмеркаваньнях, спасылкі на якія Вы мне ласкава далі. Шчыра спадзяюся, што гэта ня зробіцца ў Вікіпэдыі масавай зьявай. --Vojt V 14:23, 7 жніўня 2009 (UTC)
- Прабачце, ня першы год тутака. І тое, што вы пішыце, часам можа выклікаць і абурэньне. Вось відавочны прыклад: Напэўна, я напісаў свой першы камэнтар раней, чым Вы дадалі перанакіраваньні. Ці, можа, ня ўбачыў іх. Ну што тутака можна сказаць? Так, вы ня ўбачылі іх, бо я ўжо прыводзіў дадзеныя, калі я стварыў перанакіраваньні. Ня верыце мне? Калі ласка, праверце самі. Клюндзеўка (01:41, 6 жніўня 2009), Вішнёвае (01:41, 6 жніўня 2009) і Вішнёвая (01:42, 6 жніўня 2009). Вы свой камэнтар напісалі — 09:20, 7 жніўня 2009. Можа я трохі рэзка, але я не пераходжу мяжу дазволенага. Зразумейце, мне гэтае абмеркаваньне не ў радасьць. --Ліцьвін 14:40, 7 жніўня 2009 (UTC)
- За спасылкі дзякую. Ня надта разумею прычыну Вашага тону. Напэўна, я напісаў свой першы камэнтар раней, чым Вы дадалі перанакіраваньні. Ці, можа, ня ўбачыў іх. У кожным выпадку мне не здаецца, што гэта прычына для выказваньняў, якія Вы сабе дазваляеце. А таксама мне не здаецца, што Вікіпэдыя - гэта поле для самасьцьвярджэньня хамствам (даруйце, не хачу нікога крыўдзіць). Калі я дазваляю сабе выказвацца ў абмеркаваньні, дык раблю гэта з адной прычыны - пэўны тэкст выклікае ў мяне сумневы і я б хацеў яго абмеркаваньне распачаць. Няма падставы ўспрымаць гэта як напад на Вашую асобу. Заўважыў, што Вы дазваляеце сабе ваяўнічы тон і ў тых абмеркаваньнях, спасылкі на якія Вы мне ласкава далі. Шчыра спадзяюся, што гэта ня зробіцца ў Вікіпэдыі масавай зьявай. --Vojt V 14:23, 7 жніўня 2009 (UTC)
- 1. Наконт стажу: калі Вы зойдзеце на маю старонку, там стаіць лічыльнік. Але лічыць, хто тут колькі гадоў, ня толькі ня мае сэнсу, гэта парушае прынцып Вікіпэдыі - ні ў "старэйшых", ні нават у адміністратараў няма права навязваць іншым удзельнікам свае меркаваньні, тым больш дазваляць сабе грубасьць (што, на жаль, тут часам адбываецца). Тут усе роўныя. Калі б я зарэгістраваўся ўчора, дык меў бы права распачаць абмеркаваньне. Але ўдзел у абмеркаваньні - не прымусовы, таму калі ён вам ня ў радасьць... Няўжо Вы сапраўды лічыце, што я Вам ня веру або шукаю нейкія памылкі? Навошта мне гэта? Мая мэта - удасканаленьне артыкулаў. І Вам гэтага зычу. А дзе Вашая мяжа дазволенага - гэта Вашая рэч. Я б толькі папрасіў не дазваляць сабе тут некультурных паводзінаў. Дзякуй. --Vojt V 14:54, 7 жніўня 2009 (UTC)
- Я нідзе нічога ня лічыў і ні з кім ня мераўся лічыльнікамі. Я напісаў — Прабачце, ня першы год тутака, г.зн. я ўдзельнічаў у разнастайных абмеркаваньнях (ня толькі тутака) і ведаю чым такія могуць скончыцца. --Ліцьвін 15:09, 7 жніўня 2009 (UTC)
- 1. Наконт стажу: калі Вы зойдзеце на маю старонку, там стаіць лічыльнік. Але лічыць, хто тут колькі гадоў, ня толькі ня мае сэнсу, гэта парушае прынцып Вікіпэдыі - ні ў "старэйшых", ні нават у адміністратараў няма права навязваць іншым удзельнікам свае меркаваньні, тым больш дазваляць сабе грубасьць (што, на жаль, тут часам адбываецца). Тут усе роўныя. Калі б я зарэгістраваўся ўчора, дык меў бы права распачаць абмеркаваньне. Але ўдзел у абмеркаваньні - не прымусовы, таму калі ён вам ня ў радасьць... Няўжо Вы сапраўды лічыце, што я Вам ня веру або шукаю нейкія памылкі? Навошта мне гэта? Мая мэта - удасканаленьне артыкулаў. І Вам гэтага зычу. А дзе Вашая мяжа дазволенага - гэта Вашая рэч. Я б толькі папрасіў не дазваляць сабе тут некультурных паводзінаў. Дзякуй. --Vojt V 14:54, 7 жніўня 2009 (UTC)
- Няма практыкі выкарыстоўваць гістарычна-народныя назвы. Выкарыстоўваюцца беларускія назвы, якія былі замененыя небеларускімі, і для якіх маюцца крыніцы сучаснага ўжываньня. —zedlik 06:18, 9 жніўня 2009 (UTC)
- Ну тое самае, але іншымі словамі. --Ліцьвін 10:56, 9 жніўня 2009 (UTC)
- Можа і так. Але наяўнасьць крыніцаў тут істотная. —zedlik 14:57, 9 жніўня 2009 (UTC)
- Вядома. А дзе я мог бы ўзяць гэтую назву? Толькі з Гоману Барысаўшчыны, і там стаіць перанакіраваньне, таму і я зрабіў перанакіраваньне. А назвы "Вішнёвае", "Вішнёвая" ці "Вішнёўка" таксама ня скажаш, што нейкія замежныя, нетутэйшыя, небеларускія. Таму ў маёй першай фразе адказу была спасылка на ГБ. --Ліцьвін 15:51, 9 жніўня 2009 (UTC)