Абмеркаваньне:Юрбург
Выгляд
А можа Ю́барк? Юрбург (да 1917) гэта чыя назва? Юбаркскі раён, а можа Юбарцкі раён? --Ліцьвін 22:56, 29 студзеня 2009 (UTC)
- У мяне таксама былі пытаньні да гэтага, але, не валодаючы праблемай, ня стаў іх уздымаць. Можа аўтар (Удзельнік:Jim) абапіраўся на нейкую існуючую практыку ў пэўных крыніцах? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 08:56, 30 студзеня 2009 (UTC)
- Аўтар не абапіраўся. --Jim 09:22, 30 студзеня 2009 (UTC)
- Можа тады лепей ужыць Юрбург, ад якога ўзьнік сучасны навадзел? --Jim 09:24, 30 студзеня 2009 (UTC)
- Калі раней для гэтага горада ў беларускай мове ўжывалася слова Юрбург, тады канешне можна. Але вось у мяне наступныя сумневы. Корань бург у шэрагу заходнеэўрапейскіх моваў адпавядае слову горад — Зальцбург, Пецярбург і г.д. У летувіскай жа назьве корань — barkas, што азначае баркас (http://www.rulit.lt/index.php?poisk=barkas&zodzio_dalis=dalis&paieskos_tipas=paprasta&page=1&minimas=0). Можа ўсё ж такі простая трансьлітарацыя — Юрбаркас? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 09:43, 30 студзеня 2009 (UTC)
- Наўздагон... Хаця вось адна выява ў Сховішчы пад назвай Jurborg: Файл:Jurborg.jpg --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 09:50, 30 студзеня 2009 (UTC)
- І яшчэ наўздагон. :) Гэты файл узяты з польскай крыніцы, хутчэй за ўсё назва файла проста не зьмянялася пры пераносе ў Сховішча. Хаця вось паглядзеў і іншых Вікі — разброд і хістаньне. Польскае - Jurbork, рускае - Юрбаркас, у нямецкай Вікі пасьля назвы Jurbarkas ў дужках - «deutsch Georgenburg, russisch Юрбург - Jurburg», у ангельскай — ізноў Jurbarkas. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 09:57, 30 студзеня 2009 (UTC)
- Толькі не Юрбаркас, яшчэ той навадзел. Мапы: Рэч Паспалітая, 1635 — Jansbork; Расейская імпэрыя (на беларускай мове) — Шаўлі, Коўна, Вільня, Вількамір і... Юрбург; Lithuania / [Mercator, G.]. [1:7,700,000] (старажытная) — Jurburgk; Lithuania / [Mercator, G.]. – [1:8,200,000] (старажытная) — Jurbоrg. Я прапаную ці Юрбург ці Ю́барк, а тамака паглядзім. --Ліцьвін 13:15, 30 студзеня 2009 (UTC)
- Ну так як будзе? --Ліцьвін 19:57, 1 лютага 2009 (UTC)
- Калі такая справа, няхай будзе Юрбург. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:19, 1 лютага 2009 (UTC)
- Можа тады лепей ужыць Юрбург, ад якога ўзьнік сучасны навадзел? --Jim 09:24, 30 студзеня 2009 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Юрбург»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Юрбург.