Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Загальле

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«...цэнтр аднаіменнай нядзелі» — перапрошваю, але што такое «нядзеля»? Здаецца, не было падобных адміністрацыйных адзінак. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:56, 4 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Зразумела. Дзякуй за разгорнутае тлумачэньне. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 10:53, 26 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

БНР і паўднёвая Беларусь

[рэдагаваць крыніцу]
На маю думку, вельмі важна абраць такую фармулёўку, якая б падкрэсьлівала, што Беларуская Народная Рэспубліка аб'яднала навукова вызначаную этнічную тэрыторыю беларусаў, у той час як іншыя ўлады пры вызначэньні граніцаў кіраваліся надуманымі падставамі. У Трэцяй Ўстаўной грамате гаворыцца, што Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ, а ласьне: Магілеушчыну, беларускія часьці Меншчыны, Гродзеншчыны (з Гроднай, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаушчыны і сумежныя часьці суседніх губерняу, заселеныя беларусамі. Зрэшты, і ў Другой Устаўной грамаце першым пунктам ідзе Беларусь у рубяжох расьсяленьня і лічэбнай перавагі беларускага народу абвяшчаецца Народнай Рэспублікай. Аднак пры гэтым у Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі (т. 3, с. 281) пра Другую Ўстаўную грамату гаворыцца, што ў ёй сярод іншага ... не вызначалася дакладна тэрыторыя Беларускай дзяржавы <...> Гэтыя пытаньні былі вырашаны ў Трэцяй Устаўной грамаце. Магчыма, існуе нейкі аўтарытэтны аналіз з праўнага пункту гледжаньня (з прывязкай менавіта да тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі) гэтага пытаньня, бо баюся, каб мы дзесьці не памыліліся. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:29, 13 ліпеня 2020 (+03)[адказаць]