Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Горадня

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адкажыце калі ласка, якая крыніца зьвестак пра гарадзенскага князя Юрыя Глебавіча? І яшчэ, пра Міндоўга я б не ўзгадваў, бо дакладных зьвестак, што ён валодаў Гародняй няма (нават больш верагодна, што не валодаў). --MaximLitvin

Наколькі разумею, гэты артыкул — пераклад ru:Гродно. Таму лепей пытацца там. --EugeneZelenko 13:38, 25.06.2006 (UTC)
Пра Юрыя Глебавіча таксама напісана на Radzima.org Пра Міндоўга выпраўляю. --Bacian
Юры Глебавіч згаданы ў позьніх крыніцах ў повязі з негістарычнымі асобамі, мітычнымі жамойцкімі князямі, якія нібыта завалодалі Гародняй пасьля татарскага нашэсьця. Гэта не адпавядае рэчаіснасьці - таму, на вялікі жаль, трэба лічыць Юрыя Глебавіч негістарычнай асобай. --MaximLitvin 08:29, 18.07.2006 (UTC)

Калі вы ня згодныя з існым станам рэчаў, калі ласка, ня ўносьце істотныя праўкі ў артыкул, а падайце прапанову ў гутаркі. —zedlik 13:50, 11 студзеня 2009 (UTC)

Спадары, растлумачце, калі ласка, чаму назва гучыць як «Горадня», а не «Гародня», бо ўпершыню такое чую. Шчыра кажучы, меркаваў, што памылка... --5shagov (гутаркі) 23:11, 15 красавіка 2012 (FET)

Зноскі на адпаведныя аўтарытэтныя крыніцы стаяць у сэкцыі назва (гэта «Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя», слоўнікі Нашай Нівы і Байкова-Некрашэвіча). Калі сутнасна, то навукоўцы схіляюцца да меркаваньня, што ў старабеларускім «Городно/Городня» націск падаў на першы склад + форма «Горадня» больш адпавядае вымаўленьню мясцовых жыхароў. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:25, 15 красавіка 2012 (FET)

Дзякуй!--5shagov (гутаркі) 21:10, 16 красавіка 2012 (FET)

Абарону ці блякаваньне мае сэнс выкарыстоўваць прынамсі пасьля паўтарэньня аналягічнай сытуацыі, бо па маіх назіраньнях абсалютная большасьць адкочаных правак робіцца толькі аднойчы, а таму блякаваньне пасьля першай праўкі можа проста ня даць карысьці і быць перашкодай для патэнцыйных рэдактараў. —zedlik 13:50, 11 студзеня 2009 (UTC)

Згодзен. --Ліцьвін 14:09, 11 студзеня 2009 (UTC)

Паводле няпоўных зьвестак за 3 гады партызаны і дывэрсійныя групы зьнішчылі больш за 62 тысячы гітлераўскіх салдат і афіцэраў , 139 танкаў, падарвалі больш за тысячу эшалёнаў з грузамі і жывой сілай фашыстаў.Xx236 (гутаркі) 10:20, 12 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Даваеннага ўзроўню насельніцтва Горадні дасягнула толькі ў сярэдзіне 1950-х гадоў

[рэдагаваць крыніцу]

Many Poles run away to Poland.Xx236 (гутаркі) 10:25, 12 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

З 1270 году Гарадзенскае княства канчаткова ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

[рэдагаваць крыніцу]

Крыніца? Адкуль гэтая дата? Можа хопіць пісаць лухту, што сліна на язык прынясе? Або вам заняцца няма чым? Ёсць уласныя літоўскія прыдворныя летапісы, дзе напісаны тэрытарыяльны склад Вялікага Княства Літоўскага ў моманце яго стварэння. ПСРЛ, т. 35, с. 129: "...А пошодшы з Новагородка і зарубіл Городен город, і потом пошол до Берэстя і нашол Берестей і Дорогічын, і Мелнік от Батыя [т.б. каля 1240 г.] спустошоны і скажэны, і он тые городы зарубіл і почал на ніх княжыті". ПСРЛ, т. 32. с. 19-20: вялікі князь літоўскі “Новгородское, Берестейское, Подляшское и иныи, ажъ до Мозыра князства руские опановал”. Плюс Полацк і Віцебск, якія (паводле ўсіх крыніц) увайшлі ў склад ВКЛ адразу. Вось вам і склад ВКЛ ужо за Міндоўга: Кернаў, Коўня, Уцена, Полацк, Мазыр, Горадня, Падляшша з Дарагічынам, Бярэсце. Што тут яшчэ гадаць? Можа хопіць слухаць абкураных саўковых фрыкаў з іх "паступовым улучэннем" беларускіх зямель у склад ВКЛ, дзе Полацк быццам быў далучаны у 1307 г., а Менск ажно ў 1326 (!!!)? Яны настолькі тупыя і лянівыя, што не могуць нават паглядзець у Хроніку Літоўскую і Стрыйкоўскага (дзве асноўныя крыніцы), каб убачыць, што пад тым 1307 г. у Хроніцы Літоўскай няслушна датавана вайна Лаўра-Рымунта з Даўмонтам Пскоўскім, калі Даўмонт часова захапіў Полацк і Віцебск, а Лаўр-Рымунт вярнуў іх у склад ВКЛ (відавочна, гэта адбывалася ў 1283-84 гг.). Стрыйкоўскі проста механічна перапісаў дату 1307 г. і напісаў аб "захопе Полацка літвою", а саўка-фрыкі раздзьмулі з гэтага цэлае "ўваходжанне Полацка ў склад ВКЛ у 1307 г."! Хаця любыя дакументы сведчаць, што Полацк і Віцебск былі ў складзе ВКЛ ад сама пачатку і ўвесь час, і ў 1270-х, і ў 1280-х. Тое самае з ідыятычным "уваходжаннем Менска ў склад ВКЛ у 1326 г." (усяго толькі пасольства менскага і полацкага князёў "із Літвы" ў Ноўгарад). І такое ж ідыятычнае фэнтэзі гэтае вашае "ўваходжанне Горадні" ў 1270 г. Калі Даніла Галіцкі, едучы ў 1260 г. “по Литовьскои земле”, наведваў Ваўкавыск, Зэльву і Горадню (ПСРЛ, т. 2. стб. 846-847) - то ЯК (??!) Гарадзенскае княства магло "ўвайсці ў склад ВКЛ у 1270 г."?? Вы хоць бы думалі хоць крышку, што пішаце. 28 гадоў незалежнасці, мазгоў не нажылі ні на грош. 46.53.254.138 18:45, 20 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

Хроніка Літоўская пра сойм баярства ўсіх зямель ВКЛ у 1264 г.: "Гды таковыи <...> внутрныи незгоды <...> славному панству Великого князства Литовского грозили, обачылися панове, в которых належал порадок <...>, зъехалися до Кернова и радили o выбраню пана и князя собе <...>, a полочане, новгорожане, городняне, подляшане и мозыране згожалися едностайными голосами..." 46.53.250.17 09:03, 21 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

Пра аб'яднаньне нашых зямель вакол Наваградку асабіста я звычайна пішу не «ўвайшло ў склад», а «далучылася». Абмеркаваньне артыкулаў на тое і існуе ў Вікіпэдыі, каб зьвяртаць увагу на пэўныя хібы або недакладнасьці. Што датычыцца саміх датаў далучэньня да агульнай справы будаваньня дзяржавы, то магчыма, вы ведаеце навуковыя публікацыі дасьледнікаў з вышэйшай гістарычнай адукацыяй (фармальная прыкмета для Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу — гэта базавае правіла, на якім будуецца Вікіпэдыя), дзе б памянёныя вамі даты абгрунтоўваліся. Бо зь першаснымі крыніцамі (асабліва пазьнейшымі за тыя падзеі, што ў іх апісваюцца) могуць узьнікаць пэўныя пытаньні датычна праўдзівасьці пераказанах у іх даўнейшых зьвестак, менавіта таму патрабуецца, каб іх аналіз праводзіў прафэсійны гісторык. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:29, 20 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]
"Прафэсійныя гісторыкі" атрымвалі сваю "вышэйшую гістарычную адукацыю" ў слаўным СССР - кубле антыгістарычнай фальсыфікацыі нашае гісторыі. Якія вы хочаце ад іх пачуць высновы? Што ВКЛ адразу было створана з Полацкам і Мазыром, як сьведчаць усе крыніцы? Яны ж усе топяць за "летувіскую дзяржаву". Яшчэ раз - дайце хоць адно сьведчаньне з крыніц, якое якім-кольвечы чынам абгрунтоўвала б фэнтэзі пра "ўлучэньне Гарадзенскага княства ў 1270 г.". Іх няма і быць не можа, бо гэтая "навуковая выснова" проста высмактана з пальца, як і ўся тэорыя "летувы". Ці доўга будзем яшчэ слухаць саўковых маразматыкаў-наркаманаў, сьвядомых фальсыфікатараў гісторыі?? П.С.: і Галіцка-Валынскі летапіс (які называе ў 1260 г. Горадню і Ваўкавыск "Літоўскай зямлёй") - гэта не позняя, а сучасная падзеям крыніца. 46.53.250.17 09:03, 21 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]
Вось вам аўтарытэтная крыніца: Энцыклапедыя ВКЛ, т. 1, с. 34 (раздзел "Тэрыторыя"). Нават саўковы казачнік Насевіч піша, што Горадня ад пачатку ўваходзіла ў ВКЛ: "Ядро ВКЛ утварылася ў сяр. 13 ст. як палітычнае аб'яднанне трох зямель: уласна Літоўскай, Жамойцкай і Новагародскай (з Горадняй, Ваўкавыскам, Слонімам)". Яшчэ пытаньні ёсьць? 46.53.250.17 09:03, 21 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]
А ўвогуле пачытайце пра тэрытарыяльны склад ВКЛ паводле першакрыніц: [1] (с. 55-56), каб ад савецкага чмуту мазгі прачысціць. 46.53.250.17 09:10, 21 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]
Ніхто ня супраць удакладненьняў і выпраўленьняў. --Ліцьвін (гутаркі) 11:20, 21 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

File:Фарный Костел.jpg

[рэдагаваць крыніцу]

У артыкуле размешчана выява File:Фарный Костел.jpg з подпісам: "Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя". Дадзены фотаздымак - мантаж. Такой забудовы шматпавярховіками няма на фоне у рэальнасьці. Ці не лепей дадаць да ілюстрацыі артыкула рэальныя фота, а не мантажныя, якія блытаюць чытача? Падрабязнасьці: [2] Brubaker610 (гутаркі) 10:20, 18 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]