Лязо Окама
«Лязо О́кама» — мэтадалягічны прынцып, які атрымаў сваю назву ад імя ангельскага манаха-францысканца, філёзафа-наміналіста Ўільяма Окама (каля 1285—1349). У спрошчаным выглядзе ён сьцьвярджае: «Ня варта множыць існае безь неабходнасьці» (або «Ня варта прывабліваць новыя існасьці безь вялікае на тое неабходнасьці»). Гэты прынцып фармуе базіс мэтадалягічнага рэдукцыянізму, які таксама называецца прынцыпам ашчаднасьці, або законам эканоміі.